Праца - забойства думак

Nov 07, 2010 15:11


Другие записи: 5.11.2007 12:00 Управа ПБНФ Пресуха Соцмарша | подумала, что примерно так на рынке | У Ивонны | День 2010.10.27, Точное время 04:29:00

Я тут зноўку на ўсё паклаў, бо знайшоў нагоду (кшталту не знайшоў патрэбную кнігу), адчуў сабе чалавекам, і зразумеў нарэшце сэнс нашай сістэмы адукацыі. Глядзіце, паважанае спадарства - у якіх умовах жыве звычайны студэнт? Звычайны - г.зн., такі, якім і павінен быць - той, які не забівае, не бухае на лекцыях, вучыцца, атрымлівае стыпендыю і ўся астатняя лабуда:

- знаходжанне ва універсітэце - 6-8 гадзін у дзень - нармалёвы час працоўнага дня
- падрыхтоўка дома - прыкладна 3-4 гадзіны (я кажу як павінна быць, а не тое, як у вас, паважанае спадарства:)
- час, каб даехаць да універсітэта - да 1 гадзіны (БДУ і Курчатава, а таксама заплянаваны студгарадок недзе на Юга-Захадзе, калі большасць ВНУ знаходзіцца уздоўж Маскоўскай лініі метро)
- добраахвотна-прымусовыя мерапрыемствы БРСМ - не кожны дзень, але гадзіны 2
- калі студэнт жыве ў інтэрнаце - колькі гадзін адпрацовак, дзяжурстваў і астатняй лабуды ў тыдзень.
Такім чынам, часу на адпачынак не хапае, і хапіць не можа ніяк (канешне, калі не забіць). Чым далей вучышся, тым меней адпачываеш, тым больш цяжка ўсё успрымаць, тым больш часу губляеш, тым менш адпачываеш... і так да бясконцасці... У выніку мы атрымаем не чалавека, а істоту, якая не зможа нават думаць, будзе тупа пісаць канспекты, і ўспрымаць усе, што чуе без аніякага крытычнага ці наогул будзь-якога аналізу. А гэта завецца замбіраванне.
Пры гэтым, гэткая сістэма характэрна толькі для адукацыі краін былога СССР (выніке рабіце самі), і, што самае цікавае, улічваючы перашкоды ў апошні час з атрыманнем завочнай ці дыстанцыйнай адукацыі ў нашай краіне (магу меркаваць па сваім уласным вопыце і досведзе сяброў - памяншаецца колькасць груп на вячэрняй форме адукацыі, абмяжоўваецца паступленне на завочнае аддзяленне...) аднаўляецца зноў.
Тое ж самае тычыцца той моладзі, якая ў ВНУ не патрапіла, толькі для іх ёсць войска - адвечны недахоп ежы і сну, дурная праца - абы працавалі, фарбавалі траву ці драілі прыбіральні - добры салдат так ніколі не атрымаецца, затое думаць чалавек дакладна не зможа ўсе 18 месяцаў, і - тое ж самае - аналізаваць інфармацыю таксама. Хто не згодны - параўнайце сяброў да войску і пасля войску - як у іх у галаве трымаюцца дурныя, на погляд любога нармалёвага чалавека, думкі і ідэі, якія яны прынеслі "адтуль".

Для тых, хто ўсё гэта ўважліва прачытаў - можа канечне і глупства, але затое я зараз не гультай і дрэнны студэнт, а чалавек, які як можа змагаецца з Сістэмай. Калі вельмі захочацца забіць на універ, працу ці падобную лабуду - карыстайцеся, адмазка распўсюджваецца вольна

заплянаваны, Курчатава, мерапрыемствы, адпачываеш, патрэбную

Previous post Next post
Up