Антыядзерны фэст у траўні

Nov 10, 2010 19:04


Другие записи: ЖВЫборы | хотела было спросить, | Помните, я рассказывал вам Зовут | я снова в ритме жизни

У Беларусі на травень плянуецца правядзеньне маштабнага рок-фэстывалю пад умоўнай назвай «За чысьціню!». На заклік падтрымаць «зялёную» ідэю ўжо адгукнуліся шэраг беларускіх камандаў - пераможцы апошняга «Басовішча» - гурт «Фляўс і Кляйн», магілёўскія Tav.Mauzer і Zatoczka. Актывіст грамадзкай арганізацыі «Экадом» Віталь Броўка: «Мы хочам зрабіць фэст ня разавай імпрэзай, а яшчэ выдаць адмысловыя „зялёныя“ складанкі, зрабіць тур па розных гарадах». Ідэю беларускага «зялёнага» рок-фэсту на днях падтрымала Каардынацыйная рада Антыядзернай кампаніі.
Арганізатары фэсту ўжо вызначыліся, што акцыя мае прайсьці ўвесну, а дакладней у траўні. «Травень - зялёны месяц, калі ўсё квітнее. І якраз у гэткую квітнеючую вясну ў чалавека найменш думак, каб штосьці зьнішчаць… Хочацца наадварот захоўваць такую квецень ва ўсіх сэнсах як мага даўжэй», - кажа Віталь Броўка. Зь яго словаў, шэраг гуртоў выказаліся ў падтрымку гэтай ідэі. Напрыклад, наваполацкі «Фляўс і Кляйн», магілёўскія Tav.Mauzer і Zatoczka, шмат выканаўцаў, малавядомых шырокаму слухачу. «У нас у працэсе абмеркаваньня зьявілася ідэя зрабіць фэст ня разавай імпрэзай, а яшчэ выдаць адмысловыя „зялёныя“ складанкі, зрабіць тур па розных гарадах, каб гэта тэма гучала цягам даволі вялікага часу, каб максымальная колькасьць удзельнікаў - была да гэтага прыцягнутая».

Цікава, што ідэя правядзеньня гэткага фэсту была ўхвалена створанай заўчора ў Кіеве Каардынацыйнай радай Антыядзернай кампаніі. Ініцыятарам кампаніі выступіла якраз беларуская арганізацыя «Экадом». Мэта ініцыятывы - не дапусьціць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі.

Інфармацыя Лявон Ждановіч

беларускага, Антыядзернай, малавядомых, грамадзкай, чалавека

Previous post Next post
Up