Другие записи:
мои сеты |
Без каментароў |
За встречу, друзья - сказал |
Менеджер проекта Фотавыстава Вадзіма Качана на 22-м паверсе НББ: горад, будынкі, троху празьнікаў. І абавязкова на выявах - ці снежыць, ці ліе, ці туман, многа-многа туману. Гэта і здзівіла: горад Мінск пачынае нешта сабе мармытаць, праяўляцца пачынае толькі калі да бачнасці ўшчыльніць нейкую паветраную субстанцыю. Гэтага Мінску так мала, што яго трэба сціснуць далоньмі, каб пабачыць. Колькі прасторы так вызваліцца - калі сціснуць, - да якога лапіка тады гэты горад ссунецца - вось што цікава. Дыспэрсійны Мінск, таненькім слоем намазаны на паверхню зямлі. Мінск-горад паяўляецца зусім ня што ночы, пагатоў ня што дня. Толькі калі дождж ці снег ці туман. Начное покрыва - радзенькае падабенства тых шчыльных паветраных субстанцыяў. Мінск так асвятляюць з-за страху яго пабачыць. ...Снег ці дождж ці туман могуць замяніць людзі, многа, вельмі многа людзей. Людзей збіраюць у тысячную таўпішчу (яны яшчэ ўсе гамоняць без перадыху), і тады горад зноў праяўляецца. На празьнікі бяжыце з гэтага гораду. Па ім можна хадзіць толькі ў лівень ці ў завею ці ў туман.