Лятувішка nostalgija

Oct 09, 2010 06:40


Другие записи: Саша, ни секунды не мешкая, | Во дворе | У него был абсолютно голый | Зеленый кот

Прывезлі нядаўна з Масквы выдадзеную па-расейску кнігу літоўца Юргіса Кунчынаса Via Baltica. І там раман - "Передвижные рентгеновские установки". Вельмі па-літоўску. Літоўскае - гэта такая настальгія. Іх настальгія па ВКЛ - ня тое. Сапраўдная літоўская настальгія - па савецкім часе. Пра гэта адкрыта яны ня кажуць ніколі, толькі зрэдку прасклізгвае, і тое адразу хаваецца ў развагах. Чаму па савецкім часе? Вельмі проста. Гэта час маладосці. У пост-фальклёрнага гурта Atalyja ёсць кліп на песню Gervele (Жораў), цэлы кліп - савецкая кінахроніка зерняўборачных работ. Залаты век, калі ўсяго было поўна. І песня пяе: што ты, жораў, шукаеш? а шукае ён усяго адно зярнятка. Сярод усяго таго залатога жыта.
Такая настальгія - тое сама, што і "чаму чалавек такі меншы за раку".. Вельмі глыбокія экзыстэнцыяльныя перажыванні. Субтыльныя і ціхія (па-літоўску - tylus). У літоўскай рэкляме няма клічнікаў, толькі абавязковыя кропкі ў канцы заклічных сказаў.




Раман Кунчынаса - тут
Відэа пра жорава - тут

Кунчынаса, расейску, залатога, Передвижные

Previous post Next post
Up