[з праекту "малітвы вайны"]

Oct 12, 2010 07:50


Другие записи: Дорога все круче шла в гору | Все, что оставалось в тени, | А пайшоў бы ты сам туды, чорны чалавечак | Дай я на себя надену эту штуку

Дзе крыўляліся шпілямі купалы,
Воку чыстаму засціўшы зрок, -
Там зяленівам крыюць абшар палі
І крыніца струменіць знарок.

Дзе цагліны драпежна плылі сцяной,
Дзе з-пад брукаў бруяла крывёй -
Там арана зуб'ём, і другой цаной
Месца сплочана на крапіўё.

Дзе туляліся хіжа туды-сюды
Тыя, людам каго не назваць, -
Там із яблыняў дзікіх цвітуць сады
І нябёсам наўсцяж панаваць.

Калі бор запяе раптам пра вайну,
Мы падхопім паданнем баёў.
І прыпомнім, як вецер павек крануў
І найлепшых забраў да багоў.

Пазнавалі па мытай дажджом касці
І спазналі - хто свой, хто ня свой.
Гэта мы былі, хто ўмаліў не згасіць
Ад маланкі пажар над Масквой.

28/Х - 07 г.

драпежна, паданнем

Previous post Next post
Up