Дні

Oct 14, 2010 03:06


Другие записи: з новым годам, з навоў ходам | День 2010.10.02, Точное время 02:44:00 | Motė Suirutė | Review

У Валожыне меркавалі былі ўчора нядзейную радзільню ўрэшце рамантаваць. А яна - бам - і заўчора абвалілася, усе пяць паверхаў. Падмурка падмыла вадой. Свет ненароджаных у вадзе.




А тыдзень увогуле дзіўны. І цёпла, і туманоў, і хвастатыя зоркі 14-га ўначы па сотні на гадзіну будуць, і дзівосны ВВП прыязджае. А ханам Масковіі хочуць зрабіць дзядзечку з целам хлопчыка, такога сабе кунсткамэрнага медзвядзя з жонкай Ланай Ліннік і сынам Іллём (ягоная пэрсанальная мантра - LNLNL - вельмі па-свойску гучыць).
Праўда, учора ўвогуле быў дзень монстраў. Паўгадзіны па Менску прайшоўся - адны монстры нейкія патрапляліся. Звычайна бачу нармальных людзей, а тут бы на выбор.

UPD. 10-га ж памёр Клімаў - той, каторы пра монстраў пісаў. Пайшлі монстры ў атаку, але прайграюць.

Валожыне, дзядзечку, нядзейную, кунсткамэрнага

Previous post Next post
Up