(no subject)

Oct 17, 2010 05:35


Другие записи: марсэль марсо: чарговы майва пайшоў | и заставили | День 2010.10.25, Точное время 16:22:00 | Lire, lire, lire et encore lire.

уночы спаганілі зломам галіну
і дуб абракальны закрэкаў праклён.
а побач пладамі саспела маліна,
а далей гайдаўся спакойна клён.
яны не з кляноў - дубовыя ўнукі
прачнуліся вобмірг, учуўшы згук -
як цьмянаю з хмары прыйшла прынука,
з трывогай прыйшоўшы аднекуль стуль.
і б'юцца аб дрэва вузлянае шэршні,
паэтам вайны даўшы з пчолаў мёд.
а хмары паўнеба звярамі пажэрлі,
зямлі не аддаўшы яе пашанот.
і засціла зрок хмара кожнаму з племя,
і збарвіўся далей крывёю лён.
а побач з ілба зіхаткога аленя
з вятрамі вайны калыхаўся клён.
галёнак прынеслі гуляцца дзеткам
і чашаў з галоваў на поўны глыток.
жанкі абхінулі мужчынаў чэпка,
з касці атрымаўшы на тканне чаўнок.
і выткалі словы, якія спяваю,
і доўгі ручнік прыняло галлё.
а побач атожылкамі засявае
лясы колам дуба сцяною клён.

трывогай, аднекуль, спакойна, вузлянае

Previous post Next post
Up