Менск-Масква-Менск

Oct 23, 2010 23:10


Другие записи: traktor | Она по очереди разворачивала их и передавала | О, как ты думаешь, приставала к ней с вопросами | хочется морожынки

і. Статыстычна пераважная бальшыня людзей з "воляй да ўлады" (змагары, палітыкі, паэты і да г.п.) на гэтай зямлі цягам апошніх двух стагоддзяў - ураджэнцы паўночна-заходняга рэгіёну, зусім канкрэтна - басэйну Нёмна і Вяллі, "заходняй" зоны, "велеўскай".

іі. Літва і Беларусь - адзін сакральна-геаграфічны праект, толькі з рознымі ступенямі "напругі", у кірунку да змяншэння. Імпульс дагэтуль ідзе з Вільні.

ііі. Вільня - гэта і не пэрыфэрыя, як Рыга, Масква, Кіеў, Варшава, таксама і ня цэнтар, як Менск. Статус Вільні "вытворны": ня Вільня стварыла, а Вільню стварылі.

iv. Галоўная загадка ад пачатку "беларускай" пісанай гісторыі - ня Вільня, а Менск. Ёсць падставы меркаваць (прамаўляецца ўпершыню), што Менск мог быць перад Вільняй. Менск - Вільня - Менск.

v. "Наша краіна" - Гарадзеншчына плюс заходняя палова Меншчыны. Астатняе - нямотнае (рэдкія галасы як рэзанатары прамоваў "заходняй" зоны). Бо астатняе - "дунайская зона" (Прыпяць, Дняпро, Дзвіна). 1994 год - рэакцыя гэтай нямотнай зоны.

vі. Самая цяжкапатлумачальнае - дачыненні з Расіяй. Няма ўжо ніякай Эўропы, каб туды схавацца. І Расеі ўжо ніякай няма, якая б забіла. Ёсць зусім іншая рэальнасць. Фармулёўка: "Далоў мяжу з Расеяй! Далоў Расею!"

vii. Патрэбная экспансія на ўсход. "Узначаліць Расею", "эвангелізаваць Расею" - слушна, толькі бяз дыскурсу гучаць дзіўна, нават смешна. Перашкаджае думка "нашы праблемы тут". Але "тут" ёсць рознае. Трэба вялікіх псіхічных высілак, каб трымаць пад вокам сваё цэлае "тут".

viiі. Полюсы: Веля - Дунай. "Велеўская зона" vs. "Дунайская зона". Вядома, гэта адзін складаны комплекс. Але ўвага на тых, хто з "дунайскіх". Яны фармулююць ня так складна, затое іх зерне вартае цэлага ўраджаю. Ня словаў слухаць.

іх. Адпаведнага дыскурсу няма. І ня будзе. І, напэўна, пакуль ня трэба. Тут бяз роляў, бяз статусаў, бяз шляхты, нават пакуль без гіерархіі. Гэта калясальная праца, якую робіць толькі сэрца. Адным мозгам не ўтрымацца - раздзярэць (гэта перасцярога).

рэальнасць, цяжкапатлумачальнае, фармулююць, раздзярэць, Перашкаджае

Previous post Next post
Up