Другие записи:
Motė Suirutė |
не терпелось |
Keimario kalno tiesos |
Бабка Ёжка..хохо Вароты ізноў пачалі адчыняцца.
І тонкія пахі, і вострыя гукі
Находзяць, каб намі пачаць адчувацца -
А з кімсьці яны неўпрыкмет варагуюць.
Прастора зжывела, дзе свецяцца іскры.
Дзе толькі іскра асвятляе прагалы.
Дзе цені ізноў, ізноў зведваюць іграў
І годна цікуюць што пераж хапалі.
Памежжа святлее, іржу атрасае
Ажылая брама. І рукі, і ногі
Яе пад іскрой ўвачавід парастаюць.
Вось вочы звіднелі, зжывелі са змогі.
Ажылая брама. Жывыя вароты.
ЦІ нехта ідзе, ці жалеза цвярдзее.
Тутэйшым жыццём насалоджвае рота
Істота, што нашай усмешкай ірдзее.
Ёй трэба ўсміхацца. Ці ўскінуць дзясніцу.
Дык як прывітаць цябе, новы жыхару?
Руды пасланец нам адкрытай Дзянніцы,
Агня пасланец, перароджаны жарам.
6/IV - 08г.