(no subject)

Nov 06, 2010 12:35


Другие записи: треки для игры | Дима Билан без одежды | День 2010.10.05, Точное время 16:47:00 | Про революцию

Дзе крыўляліся золатам іх купалы,
Воку чыстаму засціўшы зрок, -
Там цяпер каласамі рунеюць палі
І крынічка струменіць знарок.

Дзе цагліны драпежна маўчалі сцяной,
Дзе бруяла з-пад брукаў крывёй -
Там жалезам арана, і новай цаной
Месца сплочана на крапіўё.

Дзе цягаліся хіжа туды і сюды
Тыя, людам каго не назваць, -
Там із яблыняў дзікіх квітнеюць сады,
Салаўі пачынаюць пяяць.

Калі раптам там бор запяе пра вайну,
Мы падхопім паданнем баёў.
І прыпомнім, як вецер павекаў крануў
І найлепшых забраў да багоў.

Пазнавалі па мытай дажджамі касці.
І спазналі - хто свой, хто ня свой.
Гэта мы былі, хто намаліў не згасіць
Ад маланкі пажар над Масквой.

28/Х - 07 г.

драпежна, пачынаюць, сплочана, паданнем

Previous post Next post
Up