Добры дзень, фрэнды. Сёння вы пазнаёміцеся з цудоўным чалавекам, які вядзе свой уласны блог, але ў ім вы не знойдзеце палітычных артыкулаў, літаратурных пастоў, спрэчных тэмаў. “ЖЖ для мяне не праца, таму пішу там зрэдку ўсялякую фігню” - распавядае Алеся. Але жж anniolak даволі цікавы.
Раздзяўбайства, бабруйская нацыянальнасць, залежнасць ад сонца, сіндром Эрыка Картмана (Соўс Парк), фрыкі - гэта ўсё інтэрэсы Алесі ўкантакце.
Журналіст-фрылансер, прадстаўнік новай генерацыі бабруйскай моладзі і проста цікавая асоба - Алеся
anniolak. Знаёмцеся. :-)
![](http://pics.livejournal.com/111290/pic/0007q8y1/s320x240)
Халоў, Алеся. Як справы? Як настрой?
Прывіт! Справы нармальна, настрой добры :-)))
Давай знаёміцца з тваёй асобай з дапамогай жж. Твой першы дзень ЖЖ. Якім ён быў?
Першы дзень у ЖЖ…Я завяла блог і доўгі час нічога не пісала. А потым мне нешта захацелася накрэмзаць - села і напісала. Ну, неяк так. :-)))
Мяне заўсёды цікавіць: навошта людзі ствараюць жж? Вось ты, напрыклад.
Здаецца, сяброўка мне сказала, што гэта вельмі зручна. - Бо калі далучыць усіх "рэальных" сяброў, ня трэба па сто разоў распавядаць пра тое, што з табой зараз адбываецца. Адпісвай сабе, дый годзе!:))) На справе атрымалася не так, канешне. Сярод маіх ЖЖ-фрэндаў ня так ужо і шмат тых, з кім я сябрую у рэале. Дый пішу я рэдка:)
Я ведаю: ты журналіст. У якіх выданнях працуеш?
Зараз я не працую у нейкім асобным выданні стала. Я б сказала так - фрылансер:)
Вядома, што блогеры - гэта грамадзянскія журналісты. Ты сябе такой лічыш?
Не, я сябе не лічу ні блогерам, ні "грамадзянскім журналістам", як ты кажаш. Я нават не магу сказаць, чаму не апісваю ў сваім ЖЖ нейкія падзеі, якія мяне насамрэч моцна закранаюць, але якія тычацца маёй працы напрыклад. Праца - гэта праца, а ЖЖ для мяне не праца, таму пішу там зрэдку ўсялякую фігню:)
А якім, на твой погляд, павінен быць грамадзянскі журналіст?
Гэта мусіць быць чалавек, які адсочвае нейкія важныя падзеі сваёй краіны, горада ці раёна, і піша пра іх. Аператыўна.
Цікава, ці былі якія-небудзь кур’ёзныя сітуацыі ў тваёй працы журналіста? Якія-небудзь сьмешныя гісторыі, памылкі.
Аднойчы мне далі заданне напісаць жартаўлівы матэрыял на тэму 1 красавіка. Я напісала пра тое, што ў парку адпачынку ў фантан запусцяць вялізную рыбу, будуць выдаваць вуды і нажыўку - усё бясплатна! Да таго ж "паабяцала", што там будуць нейкія песенныя конкурсы "на тэму рыб і рыбалкі" і ўсё такое. Дзякуй Богу, што пад псеўданімам. Бо ў дзень 1 красавіка ў рэдакцыю пачалі тэлефанаваць раззлаваныя мужыкі: "дзе гэты ваш журналіст?!! я як дурань прыпёрся на фантан з ўласнай вудой, а там нікаго няма".
Чым займаешся акрамя журналістыкі?
Акрамя журналістыкі я займаюся усім па троху. Зараз я б хацела кардынальна змяніць працу, але пакуль не атрымліваецца
Як па-іншаму можна назваць жж?
Не ведаю, як бы я назвала ЖЖ, але часам хочацца назваць гэта месца "Вялікім сметнікам", - бо акрамя карыснай інфармацыі там шмат глупстваў і бруду.
Дарэчы, што ж такое бабруйская нацыянальнасць?
:))) гэта такая фішка даўнёшняя! калісці мяне пыталі людзі з іншых гарадоў ці краін - а якія беларусы, а бабруйчане якія?? (у сэнсе менталітэт цікавіў). І я заўсёды казала: "вы нас, бабруйчанаў, да іншых беларусаў не прывязвайце, бо ў нас свой менталітэт, усё не так, як у іншых. У нас нават нацыянальнасць свая - бабруйская":)))) ну так і пайшло:)
Як лета праводзіш? Дзе адпачываеш?
Лета правожу у Бабруйску... Працую:)
Вось і ўсё. Напрыканцы, парай чытачам ЖЖ: Як лепей правесці апошнія дні лета?
Апошнія дні лета лепш правесці разам з сябрамі, скарыстацца момантам, пакуль цёпла - выкупацца ў рэчцы і выбрацца на прыроду, паглядзець ноччу на зоркі:)
Дабавіць Алесю ў фрэнды -
anniolak