(no subject)

Mar 27, 2011 22:10

 АКТ 7
ДЗЕЮЧЫЯ АСОБЫ
Нефар
Інтэлігент
Дэпрэсіўны Інтэлектуал
Гаспадыня Меднай Гары

ДЗЕЯ 7 "Дом жоўтага сну"
Вечар. Нефар стаіць на лесвічнай пляцоўцы, паліць цыгарэту.
Нефар (робіць доўгую зацяжку, глядзіць на вуліцу): Добры сёння вечар, спакойны. Вось і вясной нешта павеяла... Па-вясенняму сумна, нават нейкі дэпрэсіўны настрой ужо колькі дзён... У хуткім часе ізноў будуць іспыты... Ай. халера, надакучыла мне ўжо, хаця і прайшло толькі 2 месяцы... Працу так і не знайшоў на лета, мабыць, будзе. як тым летам - працуеш да сёмага поту, а атрымоўваеш мінімум, ледзь харчуешся за іх... Цікава, а як там Інтэлектуал са спадаром Інтэлігентам... Нешта даўно я іх не бачыў... Трэба на вучобу хадзіць часцей (смяецца)...
Адчыняюцца дзверы ліфту, і выходзяць Інтэлігент і Дэпрэсіўны Інтэлектуал.
Нефар (здзіўлена): А толькі ўзгадваў... Вечар добры! Чым магу быць карысны?
Інтэлігент: Добры вечар. Рады Вас бачыць. Мы маем да Вас адну справу, будзьце ласкавы, пойдзем у кватэру.
Нефар (насцярожана): Хадземце. (праводзіць іх у пакой: паўсюль брудная бялізна, валяецца колькі бутэлек з-пад піва, хаця падлога чыстая). Прабачце, не прыбрана ў мяне тут, ды і сесці тут асабліва няма куды... Э-м-м... Якая ў вас да мяне справа?
Дэпрэсіўны Інтэлектуал: Ведаеш, хацелі б мы памірыцца з табой. Сумна неяк, тым болей вучымся разам... Моцна памыліліся мы тады, не трэба было тады разыходзіцца, а...
Нефар (падыйшоўшы да вакна): Дзіўныя нейкія дзеяцца справы: спачатку дзяўчына перапрасіла прабачэння і прапанавала болей не сварыцца, а спакойна абмяркоўваць праблемы; зараз вы прыходзіце ды прапановаеце замірыцца... Я згодны (усміхаецца)
Інтэлігент: Добра, тады можаце зараз жа са сваімі рэчамі пераязджаць да Гаспадыні Меднай Гары, будзем спадзявацца, яна не будзе супраць.
Нефар: Добра. Мне, шчыра кажучы, і няма чаго сабіраць, акрамя кампутара ды бялізны, але гэта зборы 10 хвілін... Толькі з гаспадаром кватэры паразмаўляю, але гэта можна і заўтра зрабіць.
Праз гадзіну на кватэры ГМГ.
Нефар: Эх, як я засумаваў па сваім пакоі... Тут нават нічога не змянілася з таго моманту. Прыемна пабачыць усё тым жа самым. Давайце забудзем пра мінулае ды вып'ем па кілішку піва, га?
Інтэлігент: Ведаеце, спадар, я б не супраць, але я ўжо даўно не п'ю. Вам кампанію можа скласці толькі Інтэлектуал.
Інтэлектуал: Нефар, шаноўны, я не буду. Дзякуй за прапанову, вельмі прыемна, што ты так і не змяніўся (усміхаецца)
Нефар: Ай, ну вас (смяецца)... Эх "тут найлепей нам дыхаць, чысцей тут вада, няцяжка знайсці дарогу сюды, і той, хто прыйшоў, не сыдзе адсюль на-заў-жды!"

Вясна, Жыццё - тэатр, Музыка, сонца

Previous post Next post
Up