ДЕЮЧЫЯ АСОБЫ
Інтэлігент
Нефар
ДЗЕЯ 10.11.11
Нефар (праглядае навіны на кампутары): Халера ясная, чаму. чаму, няўжо не будзе ніякіх зменаў? Ужо каторы тыдзень не бачна аніякіх паляпшэнняў нідзе, ну абсалютна нідзе. Дэвальвацыі, дэвальвацыі, адстаўкі, сэкс-скандалы... "Нет ў нас урагоў", затое і няма сяброў... Мала салдафонаў, трэба яшчэ № "пад строгім кантролем і вашай атвецтвеннасцю". Тьху, добра што не сорамна за выбар на "шоў-клаўнадзе што5год". Праўда, зараз нешта зусім невяселая пайшла клаўнада... (адыходзіць ад кампутара, скрозь зубы) Хутчэй бы канец свету, хаця і яго надыход не верыцца.
Інтэлігент: Вы скончылі лаяцца, шаноўны?
Нефар (здзіўлена): Так... А ты ўсё чуў?
Інтэлігент: Ведаеце што, не так даўно чуў адую гіпотэзу-параўнанне нашага жыцця з цячэннем ракі Styx. Дык вось, кожнага з нас рака нясе плынню наперад, камусьці сустракаецца па жыцці спадарожныя хвалі, дзякуючы якім ён затрачвае няшмат сілаў і плыве сабе абсалюна без якіх-небудзь цяжкасцяў. Іншы да канца жыцця змагаецца з супрацьлеглымі хвалямі, крывею і потам дасягае таго берагу, а ў выніку атрымлевае значна менш асалоды напрыканцы, калі ўжо бачны той бераг-канец жыцця.
Нефар (з непрыхаванай цікаўнасцю): А як жа тыя, хто жыве за кошт іншых усё сваё жыццё, што пра гэта кажа тая гіпотэза?
Інтэлігент: Ведаеце, той, на кім плыве гэты чалавек, рана ці позна скіне з сябе гэты баласт... А вось той, хто плыў за кошт намаганняў іншых ці адразу, ці пазней, але пойдзе на дно, бо абмяклі мышцы, не можа самастойна плыць без чые-небудзь дапамогі.
Нефар: Добра... О, узгадаў! А што након чоўна, які перавозіць з аднаго берага-царства жывых на іншы бераг-царства мертвых?
Інтэлігент (задумаўшыся): Ведаеце, чуў некаторыя тлумачэнні, хто і чаму трапляе ў гэты човен... Некаторыя кажуць, што "на раду напісана", іншая ж трактоўка была такой: "каб трапіць у такі човен, трэба зрабіць нейкую такую рэч, якая б была бачная не толькі для тваіх суседзяў, калег, горада, краіны... трэба. каб тваё імя засталося на шмат пакаленняў...Напрыклад, як Кесар..."
Нефар: Нічога сабе... А што за берагі такія?
Інтэлігент: Бераг, з якога кожны пачынае плыць - нараджэнне, а той, куды плывем...
Нефар (перабівае): Смерць! Я зразумеў... Ведаеш, як мне надакучыла гэты балоцісты застой, што час ад часу з'яўляецца жаданне "пераплыць" куды падалей, каб не зацягнула ў "багну"... "Дайце хутчэй квіток на той бок тым, хто не верыць, у адчаі ці маецца. Дайце ў іншы, хай будзе іх зроўнага, тым, хто з надзеяй і хто не зламаецца..."
Інтэлігент: "Не, не патрэбны квіток мне - залішняе... Тамбур вагонаў і стык шляхоў... Можна і прасцей - прыпыніць яе, матухну Землю і ціха, спакойна сысці..."