АКТ 7
ДЗЕЮЧЫЯ АСОБЫ:
Нефар
Інтэлігент
Дэпрэсіўны Інтэлектуал
ДЗЕЯ 16. Перад выбарам.
Вечар. Дадому з працы вяртаюцца Інтэлігент з Інтэлектуалам. Заходзяць у кватэру.
Інтэлігент (адчыняючы дзверы): Шаноўны Інтэлектуал, ці не падаецца Вам, што спадара Нефара неабходна тэрмінова весці да псіхолага...
Дэпрэсіўны Інтэлектуал: Магчыма, але ён павінен сам гэтага захацець. Неспакойна мне за яго, нельга так заганяць сябе з-за нешчаслівага кахання...
Інтэлігент (перабіваючы): ...Тым больш з-за той, якая і сама не асабліва кахае. Да гэтай сітуацыі вельмі слушна падыдзе слова “любіць”. Спадарыні прыемна, калі побач з ёю знаходзіцца хлопец, яе гэта цешыць.
У кватэры цішыня, быццам нікога няма, але ў пакоі Нефара гарыць святло. Абодва героі заходзяць туды. Нефар сядзіць за сталом з куфлем піва і слухае плэер. Злева, побач са сталом, ляжыць некалькі пустых бутэлек. Каля ложку ляжыць прыгатаваная люлька.
Нефар (ціха напявае): “Ты чуеш, скончылася вайна! Ты чуеш, скончылася вайна” (робіць некалькі глыткоў піва).
Інтэлігент: Спадар Нефар! Спадар Нефар! Вы нас чуеце?
Дэпрэсіўны Інтэлектуал: Нефар! Нефар! (падыходзіць да героя, лёгка штурхае таго ў плячо)
Нефар: О, ік, і вы тут! (спрабуе ўзняцца з крэсла, але гэта яму не ўдаецца зрабіць) Т-таксама будз-зеце мяне, ік, п-павучаць, як пав-вучае мяне гэтая “лялька”?
Інтэлігент: Спадар Інтэлектуал, хадземце павячэраем, давайце пакінем шаноўнага ў спакоі...
Нефар (устае з крэсла): Н-не, пачакайце, я з вамі, я х-хачу есці. (сыходзіць роўнай хадой на кухню)
Дэпрэсіўны Інтэлектуал (звяртаючыся да Інтэлігента): Слухай, нам як мага хутчэй трэба ратаваць нашага сябра, бо ён жа сап’ецца. Паглядзі на яго, кім ён быў і кім стаў.
Інтэлігент: Але. На мой погляд, ён перажывае своеасаблівы пераход праз усе “колы”: “рай” у яго быў год таму, “пекла” пачалося з канца лістапада і працягвалася ледзь не да канца лютага, зараз “чысцец”. Мы не можам ані спыніць яго, ані прымусіць спыніцца, гэта яго жыццё. Ён сам павінен знайсці выхад з гэтага становішча... (задумліва) Накіраваць яго на шлях выпраўлення?
Дэпрэсіўны Інтэлектуал: Вось менавіта, даць яму правільны накірунак. Мы маем на яго які-ніякі, але ўплыў...
Інтэлігент (перабіваючы): ... абсалютна намінальны ўплыў. Найбольшы ўплыў на яго аказвае яго дзяўчына, “Тёлка”. З гэтым уплывам мы не пазмагаемся. (убок) Ратаванне тых, хто тоне, - іх уласная справа.
Нефар (заходзячы ў пакой): Вы есці будзеце ці не? Колькі мне вас чакаць? Мяса ўжо хутка стане халодным!
Інтэлігент: Шаноўны, дзякуй за турбаванне, мы ўжо ідзем.
Кухня. Вечар. Галоўныя героі вячэраюць абсалютна моўчкі. Нефар п’е піва.
Дэпрэсіўны Інтэлектуал: Нефар, даражэнькі, паслухай, не пі, калі ласка, так шмат. Паглядзі, у каго ты ператвараешся...
Нефар (перабіваючы, са скрухаю): Не табе мяне вучыць! Узгадай сам, як ты лекаваўся ад такой жа праблемы некалькі год таму. Колькі піва, і не толькі піва, ты выпіў, каб суцішыцца і суцешыць сябе.
Дэпрэсіўны Інтэлектуал: Вось таму я табе і кажу, бо сам перажыў такое! Алкаголем справу не патушыць! Тады мяне ратавалі мае сябры, з якімі тады я меў даволі добрыя стасункі. А ты зараз п’еш адзін...
Нефар (перабіваючы): ...не адзін! У мяне ёсць добрыя слухачы: люлька, куфаль і плэер! Чым не добрая кампанія?
Дэпрэсіўны Інтэлектуал: Яны не могуць табе параіць!
Нефар: Яшчэ як могуць! Асабліва плэер: ён вельмі трапна выбірае мне песні, якраз тыя, якія мне зараз хочацца паслухаць. Часам мне здаецца, што ён чытае мае думкі...
Інтэлігент (убок): Хвароба ў запушчаным стане.
Дэпрэсіўны Інтэлектуал: Давай лепш разам вып’ем па келішку піва, і ты мне ўсё па парадку растлумачыш, добра?
Нефар (схмурнеўшы): Што тут распавядаць: пасля таго выпадку з парушэннем нормаў права ў сярэдзіне снежня я пачаў падазраваць яе ў нявернасці, але доказаў да гэтай пары я так і не знайшоў.
Дэпрэсіўны Інтэлектуал: Дык, можа, не трэба шукаць чорнага ката ў чорным пакоі?
Нефар: Можа і не трэба. (робіць глыток піва) Працягну. У нас знікла тое паразуменне, якое было год таму. Я вінаваты ў гэтым напоўніцу: спачатку ледзь не кожны тыдзень чапляўся па прычыне і без да кожнага яе дзеяння. Потым пачаў паводзіць сябе як малое дзіця, калі ёй было асабліва цяжка падчас дадатковай вучобы. Гэта адыграла важную ролю ў яе аддаленні ад мяне.
Інтэлігент: Ведаеце, шаноўны спадар Нефар, Вы вінаватыя ў гэтым і павінныя панесці кару, але хіба гэтай кары нельга абмінуць?
Нефар (здзіўлена): Як?
Інтэлігент: Вас ніхто не прымушае быць заўсёды побач з аб’ектам кахання. Ды Вы і не будзеце, бо не вытрымаеце яе характар.
Нефар: Вось давайце сёння без павучанняў. Бліжэй да справы.
Інтэлігент: Усё па парадку: ці бачыце Вы, спадар Інтэлектуал, выйсце з гэтай сітуацыі?
Дэпрэсіўны Інтэлектуал (збянтэжыўшыся): Я? Ну-у-у... Не ведаю... Разысціся?
Нефар: Не варыянт: спрабавалі ўжо некалькі разоў гэта зрабіць, але ні ў яе, ні ў мяне не хапае духу ўзяць і разысціся “вельмі моцна казаем адзін аднога”.
Інтэлігент: Я не зусім пра гэта: спадар Нефар, Вам не трэба з ёй разыходзіцца, Вы проста зрабіце для сябе невялічкі адпачынак, уявіце сабе, што Вы ні з кім не сустракаецеся. Калі да Вас пачнуць прыходзіць думкі, датычныя Вашага аб’екту кахання, знайдзіце сабе нешта своеасаблівае: гульню, кніжку ці піва, якія б адводзілі гэтыя лішнія для Вас думкі.
Нефар: Слушная ідэя, але хіба яна спрацуе? (разводзіць рукамі)
Інтэлігент (убок): Час пакажа.
Нефар (Дэпрэсіўнаму Інтэлектуалу, усміхаючыся): Ну што, нехта мне прапаноўваў саставіць кампанію? Вып’ем?
Дэпрэсіўны Інтэлектуал: Вось гэта іншая справа! (усміхаючыся) Вып’ем. “З тым, хто стаіць у мяне за плячыма, мне так не ўтульна быць. Ён проста стаіць у мяне за плячыма, ды як без яго мне жыць!”
Інтэлектуал (убок): Вясна будзе.