АКТ 3
Нефар
Дэпрэсіўны Інтэлектуал
Інтэлігент
Скінхэд
ДЗЕЯ 25
Нефар сядзіць ва ўтульным крэсле ля адчыненага вакна, на вуліцы ідзе снег. Дэпрэсіўны Інтэлектуал, Інтэлігент і Скінхэд збіраюцца ісці на вуліцу з сабакам Вялікага Брата. Да Нефара падыходзіць Інтэлігент.
Інтэлігент: Шаноўны спадар, вы мяркуеце, што вам лепш застацца тут, ці вы ўсё ж падымецеся і пойдзеце з намі?
Нефар (меланхалічна): Ведаеш, я, напэўна застануся тут. Хачу ўсё абмеркаваць самнасам... (дастае цыгарэту, пачныае паліць)
Прыходзіць Дэпрэсіўны Інтэлектуал з гарбатай.
Дэпрэсіўны Інтэлектуал: Бачу, табе ўсё ж не дае спакою ўвесь гэты колазварот.
Нефар: Ведаеце, сябры мае даражэнькія, маё жыццё пачынае імкліва вярцецца: ледзь не 2 месяцы таму была такая абсалютная цішыня, а зараз, пасля мінулага тыдню "з'езду багаценькіх дзядзяк", раптоўна стала ўсё квітнець вакол.
Інтэлігент: Вельмішаноўны, ці не маглі б вы выказвацца больш разгорнута?
Нефар: Вы ж самі ўсё ведаеце: праца, стасункі, універ - і паўсюль усё добра! Нават не верыцца, што такое магчыма.
Скінхэд: Не толькі таму, што ўсё стабілізуецца: ты пачаў глядзець на свет не праз "чорныя акуляры", ты знаходзіш пазітыўныя моманты амаль паўсюль. І вось дзякуючы гэтаму табе і здаецца, што "паўсюль усё добра"... Хлопцы, вы ўвогуле пойдзеце на вуліцу з сабакам ці не?
Інтэлігент і Дэпрэсіўны Інтэлектуал (адначасова): Так, хадзем.
Скінхэда: Нефар, хадзем з намі, распавядзеш усё дэталёва.
Нефар: Не, дзякуй за прапанову, але я вырашыў, што сваёй радасцю я больш ні з кім дзяліцца не буду (усьміхаецца)
Скінхэд: Ладна, тады не будзем перашкаджаць.
Нефар (напевае): Ніколі мандарынавы снег не расстане ў гарадах, каторыя нас пакідаюць... (зацягваецца) Сыдуць гарады і ўсе знікнуць сляды, пераўтворыць вада ўшкляныя ільды, толькі гэтыя карціны не згаснуць ува мне: арамат мандарыну і аранжавы снег, аранжавы снег...