АКТ 5, ДЗЕЯ 7: das Gift

Feb 07, 2013 20:13

АКТ 5
ДЗЕЮЧЫЯ АСОБЫ
Нефар
Інтэлігент
Дэпрэсіўны Інтэлектуал
Скінхэд
ДЗЕЯ 7. Das Gift
Вечар, адзін са шматлікіх зімовых вечароў, калі большасць насельніцтва, як пітушчага, так і непітушчага, чакае надыходу пятніцы і выходных. Нефар прачынаецца ў паўцемры на засланым ложку. Побач з ім няма нікога. Моцны галаўны боль. 
Нефар: І-І-І-Інтэл-лігент, э-э-эй, вы т-тут? Галава баліць (падымаецца з ложку). Інтэлектуал, э-э-э-эй! Ёсць тут хто? (абыходзіць усе пакоі. Глядзіць на гадзіннік). А павінныя ўжо вярнуцца. Ж-жах які... Дзе тут лекі якія... (шукае ў шафе скрынку з лекамі). О, вось (дастае са скрынкі пачак, бярэ 1 таблетку). Я ж не піў ужо колькі дзён, а стан быццам маё цела піло без мяне. (прыходзіць на кухню) О, вып'ем-ка гарбатку... (гук званку тэлефона) Ну хто там мяне хоча пачуць... (бярэ тэлефон) А-а-алё... А, ой, прывітанне, даражэнькая! Як ты там сябе пачуваеш? Я смуткую, вельмі моцна, але здароўе у мяне зусім кепскае: галава баліць ужо каторы дзень, а як лекавацца ад гэтага не ведаю... (заходзяць Інтэлігент, Дэпрэсіўны Інтэлектуал, Скінхэд)
Скінхэд: ...вось такія справы ў Фіна-Вугорскім Краі. Яшчэ крышку - і адбудзецца выбух пратэсту.
Інтэлектуал: Спадар Скінхэд, гэтая нацыя стагоддзямі жыла пад абавязковай уладай кагосьці. І няма розніцы, як кіраўніка называць: князь, цар, генеральны сакратар ці прэзідэнт, - галоўнае, каб зверху быў хтосьці, чыя "нябачная воля" была абавязковай для ўсіх. Неабходны ім жывы ідал, проста неабходны. Вось спрабавалі яны пажыць з "волевыяўленнем народа", а гэтага "волевыяўлення" няма, бо волі ў іх няма. Ну зменяць яны назву "прэзідэнт" на якую іншую, а хіба што зменіцца? Самі ж вырашаць не ўмеюць, думаць усіх не навучылі. Былі выбідныя людзі са свабодным мысленнем, але гэта ні на крок не змяніла агульнага "пейзажу": фіна-вугорцы як нарадзіліся дурнямі, такімі і застануцца. (убок) і мы не лепш...
Дэпрэсіўны Інтэлектуал: Хопіць ужо, ад гэтай размовы галава пачынае балець. Вам мала было гэтых размоў на працы? О, чуеце, Нефар з кімсьці размаўляе... 
Нефар: ...вось і я мяркую, што нам абавязкова трэба сустрэцца і як мага хутчэй, бо ўжо няма моцы чакаць. Да сустрэчы! Трымайся, я ў думках з табой. (выключае тэлефон, заўважае, што гарыць святло ў калідоры, выходзіць да Герояў) Прывітанне, спадарства! Як справы? Як там сёння праца без мяне? Не сумавалі? (смяецца)
Дэпрэсіўны Інтэлектуал: Прывітанне! Справы добра, праца кіпела. Сам як? Як здароўе?
Нефар: Месцамі нармальна. Літаральна 10 хвілін таму прачнуўся, грэў сабе гарбату.
Інтэлігент: Шаноўны спадар, а з кім вы размаўлялі па тэлефоне? Няўжо з той самай асобай, з якой вам пашчаслівілася пазнаеміцца падчас святкавання "дня студэнцтва"?
Нефар: Маеш рацыю, гэта тая самая.
Скінхэд (усміхаецца): Дык ты хутка ад нас з'едзеш, бо ў вас там такія жарсці...
Нефар (перабівае, смеючыся): ...не дачакаецеся! А твая дзяўчынка як? Даўно з ёю бачыўся?
Скінхэд: Ды не, учора пасля працы паехаў да яе, міла так пагулялі. Але ж у нас такой пяшчоты і любові, як у вас, няма.
Інтэлігент (убок): І не дзіўна, малады рэвалюцыянер. (усім) Спадарства, вы памятаеце, што нас запрасілі на святкаванне дня народзінаў спачатку заўтра, а потым паслязаўтра? Дык вось, давайце вырашаць, што мы падрыхтуем ад нашай невялічкай суполкі.
Нефар: Добра, хадзем на кухню, папалім, вып'ем гарбаты. (спявае) "Мы сядзім на кухні і глядзім у акно, пасля бярэм зэдлік і разбіваем ў гаўно, і нам зусім не сумна, хоць няма ні граша, загадкава і дзіўна ты, родная душа"

Телевизор, Сантыменты, Жыццё - тэатр, сонца

Previous post
Up