Няпярэдадні свайго пяцігодзьзя мая заслужаная Нокія 5230 пачала яўна паддыхаць, падводзячы мяне ў самыя адказныя моманты. Урэшце яно абрыдла, і па дарозе я зазірнуў у салон анальнага лайфу, дзе разжыўся шыкоўнейшым апаратам
ZTE S519D. Гэта не дэвайс, а шчырая мара ідыёта: дзьве сімкі, ліхтар, радзіва і калькулятар, а галоўнае -- яно тэлефануе! Злучаецца з кампом, мае ажно 130кб памяці пад музычку і карцінкі, а таксама мікраСД-слот. Паколькі родныя рынгтоны зусім ужо выродлівыя, зараз сяджу, заліваю тыя ж самыя мідкі, што дзесяць гадоў таму ліў у свой Сімэнс АС55, настальгую.
Карацей, процьма задавальненьня за свае дзевяць баксаў :).