У спадзеве зграсьці хоць трошкі больш бабла, апэратар МТС ідзе на ўсё: уводзіць прымусовыя пакеты трафіку на тарыфах без абанэнткі, робіць платнай разблякоўку, калі раптам зайшоў у мінус. Цяпер нарваўся на новую наёбку.
Раней было як: трэба ўключыць часовую паслугу, напрыклад інтэрнэт-пакет -- закідваеш патрэбную суму на патрэбную сімку, уключаеш пакет, карыстаесься колькі трэба і кладзеш сімку на паліцу. Сродкаў на працяг паслугі на наступны месяц няма, яна адмяняецца, усё клёва. Цяпер жа яны іх падаўжаюць незалежна ад стану рахунку. Грошай на рахунку няма -- атрымай няхілы мінус, і пакуль яго не пагасіш, а таксама не заплаціш за зьняцьцё блякоўкі, ты ня можаш нават скарыстацца паслугай, якую на цябе павесілі. І нават калі прачухаеш што да чаго і заплаціш колькі яны патрабуюць, тэрмін сканчэньня паслугі не пераносіцца.
Я так зайшоў у інтэрнэт-памочнік, хацеў гіпэрнэт на некалькі дзён уключыць. Высьветліў, што ў мяне 170к мінусу і шчэ тыдзень анліму, які я не прасіў.
Калісьці МТС быў клёвым апэратарам зь вельмі чалавечымі ўмовамі, але за апошнія пару гадоў ён скурвіўся ўшчэнт.