(Untitled)

Jan 24, 2012 11:03

Ведаеце што, калі артыкул пачынаецца словамі кшталту "ні для кого не секрет, что..." - гэта ўжо дыягназ. Мне адразу хочацца захлопнуць часопіс, а газету пусціць пад сялёдку. Якога чорта тады ты, курчакі, пачынаеш распавядаць мне пра тое што ні для каго не сакрэт? м? Гэта з раздзелу "варта адзначыць" і "дарэчы". Тое, што звычайна ў артыкуле недарэчы ( Read more... )

Leave a comment

Comments 8

ex_krywal January 24 2012, 10:17:00 UTC
дык гэта проста памылка дурналісцкая. "говорят, что..."

Reply

abpraller January 24 2012, 10:19:28 UTC
ды ніякая не памылка, аўтары часам абараняюць сваё права на "ні для кого не секрет", "дарэчы" і "спасіба аграменнае за цікавае інтэрв'ю". А я ж за дэмакратыю, нават у некаторых выпадках пакідаю.

Reply

ex_krywal January 24 2012, 10:20:48 UTC
памылка-памылка. хай тады яны абараняюць і сваё права пісаць "пітнацаць"

Reply

abpraller January 24 2012, 10:21:36 UTC
"Гэта аўтарскае!!!1111" :))

Reply


macias_n January 24 2012, 12:24:55 UTC
А што ня так з "большое спасібо за інтервью"? Сіліч заўсёды кажа Дуням Міятавічам "дзякую за размову" напрыканцы. Не казаць жа "да пабачэньня".

Reply

abpraller January 24 2012, 12:34:52 UTC
я тут акурат пра тэксты, а не пра радыё ці тэлебачанне.
Я лічу, што інтэрв'ю павінна выразна сканчацца адказам героя, павінна быць кропка, з сэнсам. Такая, што ў чытача ў галаве яшчэ затрымаецца апошняя думка, прынамсі да пачатку чытання наступнай публікацыі.
"Спасібо за інтэрв'ю" ніякай сэнсавай нагрузкі не нясе, акрамя таго што журналіст магчыма выхаваны і ветлівы. Няўдалая замена, калі няма яркай кропкі. Можна нават працягнуць:
- Вялікі дзякуй за інтэрв'ю!
- І вам вялкікі дзякуй, захадзіце ішчо!
- Дзякуй=дзякуй абавязкова!
- Рады буду вас бачыць!
- Дзякуй!

Прынамсі "дзякуй" за "дзякуй" я на свае вочы бачыў :)

Reply


daroha January 24 2012, 14:02:48 UTC
памятаю

Reply

abpraller January 24 2012, 14:24:34 UTC
такіе дзела.

Reply


Leave a comment

Up