Сайт кампаніі
"Грамадзянін" скраў ідэю, графіку і проста сцэнар і дызайн роліка ва ўкраінцаў.
Перад "Грамадзянінам" зьявіўся сайт кампаніі
"Новий Громадянін" з
ролікам кампаніі "Новий Громадянін".
Параўнайце два ролікі (а таксама стылістыку сайтаў):
1. Беларускі.
Click to view
2. Украінскі.
:
Click to view
Сэнс абедзьвюх кампаній відавочны -- ня будзь паслухмяным планктонам, выяўляй сваю грамадзянскую пазыцыю, не маўчы, будзь крытычным, выбірай сам. Сваечасовы пасыл перад чарговымі прэзыдэнцкімі выбарамі.
Я за тое, каб класныя ідэі, народжаныя ў адной краіне, распаўсюджваліся ў іншых. Творча перапрацоўваліся, дапаўняліся, разьвіваліся.
Але калі я бачу 100%-ны плягіят, я кажу -- гэта крадзёж.
А той, хто крадзе, ня можа іншых заклікаць быць добрымі грамадзянамі.