(no subject)

Mar 27, 2011 13:16

1991(?). Лёня Галубовіч і Таня Сапач

З паэтам Галубовічам згадвалі добрымі словамі нашу Таню Сапач, якая так заўчасна і так страшна пакінула свет. Лёня ўспомніў даўняю начную гулянку ў доме творчасці “Іслач”. Зладзіў банкет драматург Асташонак, за стол, акром яго, паселі: Сапач з мужам Дубаўцом, перакладчыца з Баўгарыі Зоя Васільева і Лёня Галубовіч. Пілі тады шмат. Напіліся ўсе акрамя Лёні, ён быў у мёртвай завязцы. Дубавец сказаў, што “Іслач” з банкетамі яму надакучыла, выйшаў на шасейку і на папутцы з’ехаў у сваю любую Вільню. Алесь Асташонак некуды звёў баўгарку. Лёня з Таняю палеглі спаць на розныя ложкі. “Чую, яна не спіць. І я не сплю. Калі не ўстану, падумае, што я не мужык. Калі ўстану, як потым глядзець у вочы Дубаўцу? Так мы і праляжалі да раніцы. Калі крышку развіднела, я ціхенька ўстаў, падыйшоў да вакна і стаў глядзець на лес. Тацяна таксама ўтала, падыйшла да мяне і пачала глядзець на сосны. Я набраўся смеласці і зірнуў на яе, а яна зіркнула ў адказ і пачала смяяцца. Яна так смяялася, што і мне зрабілася вясёла і лёгка. Мы насмяяліся да слёз…”

Сапач, Алесь Асташонак, сУчаснікі

Previous post Next post
Up