adam_hlobus
May 07, 2018 09:47
*
Ёсць крытыкі, якія ператвараюць літаратурныя творы ў падножны корм.
грэгерыі
adam_hlobus
May 06, 2018 16:12
*
Падарожжы амалоджваюць, асабліва тыя, што праходзяць па сцежках твайго дзяцінства...
грэгерыі
adam_hlobus
May 06, 2018 12:16
Яна і ён
“У цябе ёсць татухі?” - пытаецца малінававалосая. “Няма!” - адказвае зялёнабароды. “І ў мяне няма, я такая ж пустацелая, як і ты...”
сУчаснікі-2
adam_hlobus
May 06, 2018 11:40
Беларускае пытанне
Каб убачыць сваё, варта пільна зірнуць на чужое. Асноўнае рускае пытанне гучыць так: “Што рабіць?” Яўрэі бясконца пытаюцца: “Хто плоціць?” Галоўнае беларускае пытанне не такое эфектнае, як папярэднія, яно спакойнае: “Нашто?” Можна яго прамовіць і з меланхалічнымі ноткамі: “Навошта?”; а можна і больш тэмпераментна, сказаўшы: “
беларус