(no subject)

Mar 26, 2005 02:52

Выдатна! Зараз раздрукавала і павесіла над сталом!
дзякуй, antanian i alma_pater


Канстытуцыя Зарачанскай Рэспублікі.
1. Чалавек мае права жыць побач зь Вялейкаю, а Вялейка -- цекчы каля чалавека.
2. Чалавек мае права на гарачую ваду, ацяпленьне зімою й чарапічны дах.
3. Чалавек мае права памерці, але не абавязаны.
4. Чалавек мае права на памылкі.
5. Чалавек мае права быць адзіным і непаўторным.
6. Чалавек мае права любіць.
7. Чалавек можа быць нялюбым, але гэта не абавязкова.
8. Чалавек мае права ленавацца альбо нічога не рабіць.
9. Чалавек мае права ня быць знакамітым і вядомым.
10. Чалавек мае права любіць котку і апеквацца ёю.
11. Чалавек мае права клапаціцца пра сабаку да канца дзён аднаго зь іх.
12. Сабака мае права быць сабакам.
13. Котка не абавязана любіць свайго гаспадара, але ў цяжкую хвіліну мусіць прысьці яму на дапамогу.
14. Чалавек мае права часам ня ведаць, ці мае ён абавязкі.
15. Чалавек мае права часам сумнявацца, але гэта -- не абавязак.
16. Чалавек мае права быць шчасьлівым.
17. Чалавек мае права быць няшчасным.
18. Чалавек мае права маўчаць.
19. Чалавек мае права верыць.
20. Чалавек ня мае права чыніць гвалт.
21. Чалавек мае права асэнсаваньне сваёй мізэрнасьці й велічы.
22. Чалавек ня мае права пасягацца на вечнасьць.
23. Чалавек мае права разумець.
24. Чалавек мае права нічога не разумець.
25. Чалавек мае права быць розных нацыянальнасьцяў.
26. Чалавек мае права сьвяткаваць і не сьвяткаваць свой дзень нараджэньня.
27. Чалавек абавязаны памятаць сваё імя.
28. Чалавек мае права дзяліцца тым, што мае.
29. Чалавек ня мае права дзяліцца тым, чаго ў яго няма.
30. Чалавек мае права на братоў, сясьцёр і бацькоў.
31. Чалавек можа быць свабодным.
32. Чалавек адказны за сваю свабоду.
33. Чалавек мае права плакаць.
34. Чалавек мае права быць не зразуметым.
35. Ніхто ня мае права права рабіць іншага чалавека вінаватым
36. Чалавек мае права быць прыватнаю асобаю.
37. Чалавек мае права ня мець ніякіх правоў.
38. Чалавек мае права ныраць, як качка, у водах жыцьця.
39. Чалавек мае права, калі стане халодна, выляцець разам зь дзікімі гусямі ў вырай.
НЕ ПЕРАМАГАЙ
НЕ АБАРАНЯЙСЯ
НЕ ЗДАВАЙСЯ
Гэтыя словы дазваляюць Зарэччу адмовіцца ад войска, раздаць сябе ўсім і даручыць сябе небу.
Previous post Next post
Up