Дзядзьку Барака Абамы вызвалілі з турмы і выганяюць з ЗША

Sep 09, 2011 17:53



У ЗША ў штаце Масачусэтс, сёння выйшаў з турмы Амар Оньяго Абама, стрыечны дзядзька прэзідэнта ЗША Барака Абамы, затрыманы за кіраванне аўтамабіля ў не цвярозым стане. Адначасна высвятлілася, што ён нелегальна знаходзіцца на тэрыторыі ЗША.

Дзядзька прэзідэнта Абамы урэзаўся на сваім "міцубішы" у патрульную машыну паліцыі. Канцэнтрацыя алкаголю ў яго крыві перавышала норму ўдвая.

Абама адседзеў у турме тры тыдні, а павінен быў - значна даўжэй. Па чыім распараджэнні яго вызвалілі - не паведамляецца. Адначасова дзядзьку прэзідэнта ўручылі загад аб тым, што ён знаходзіцца ў ЗША незаконна, і што ён павінен пакінуць краіну і вярнуцца на сваю радзіму - у Кенію.

Фотаілюстрацый.

Previous post Next post
Up