"П'яўка" Станкевіча

Sep 02, 2011 12:09

вось і ў мяне дайшлі рукі пачытаць "П'яўку" Станкевіча. тэорыя Сімуляцыі, што Станкевіч разьвівае ў кнізе, сустракалася мне папярэдне у... газэце "Секретные исследования", галоўны рэдактар - Дзеружынскі, гісторык, здаецца, па адукацыі. ён жа і кніжку выдаў, завецца "Книга вампиров", ці нешта накшталт таго. а цяпер пытаньні да вас, сябры: ці можна ( Read more... )

Leave a comment

Comments 2

zmicierbielapol September 2 2011, 09:32:13 UTC
Навуковыя распрацоўкі па тэорыі сімуляцыі ці вампірызму?) Па першаму дакладна не ведаю, а па другой тэме нешта павінна быць, але там альбо медыцынскі аспект ці культуралагічны. Аднак назвы дакладна зараз не памятаю.

Пра спасылкі на крыніцы...асабіста не сустракаў згадак, каб цомк лётаў з канкрэтна з могілак, аднак ёсць звесткі, што лятучы цмок (змей, лятавец - як у народзе кажуць) мог увасабляцца ў памерлага мужа, які наведвае сваю жонку, пасля чагоо тая можа хварэць і памерці (тыповы вампірызм). Таксама ёсць згадкі, што лятавец можа проста набываць выгляд прыгажуна і спакушаць жанчын. Лічылася, што ў лятаўцаў могуць ператварацца чараўнікі і чараўніцы (пра гэта згадвае са спасылка на дакументы таксама Доўнар-Запольскі ў працы пра чараўніцтва ў паўночна-заходнім краі ў 17 ст.). Пэўна самай ранняй згадкай пра лятаўца-каханка ў ВКЛ ёсць запіс ў дыярыўшы Фёдара Еўлашэўскага (16 ст).

Калі што магу больш дакладна пра спасылкі

Reply


alena_rosica September 2 2011, 13:42:59 UTC
дзякуй!

Reply


Leave a comment

Up