Leave a comment

Comments 3

juli_erde November 12 2013, 18:20:10 UTC
Даволі занятны артыкул, але ў яго ёсць адна кепская рыса: павярхоўнасць. То бок зусім не ўлічана, што панятак фемінізм не ёсць маналітным, і класічны пазітыўны фемінізм моцна адрозніваецца ад сэкс-пазітыўнага, які ў сваю чаргу кантраверсіўны антыпарнаграфічнаму фемінізму. І напрыклад, тыя персоны, якія прапагандуюць экзістэнцыйны зварот жанчыны да сутнасці жанчыны, як да вернага партнера мужчыны, таксама спавядаюць асобны кшталт фемінізму, як ні парадаксальна. І што еўрапейскі анарха-фемінізм падобны ў характэрных формах выяўлення хутчэй да дэбошу, а афрыканскія рухі напрыклад за адмену шлюбаў з дзяўчынкамі алодшага школьнага ўзросту, - да цывілізацыйнага прарыву таксама не ўлічана. Тут маса нюансаў насамрэч.

Reply


alena_rosica November 14 2013, 07:23:40 UTC
дзякуй за грунтоўны каментар! я пра некаторыя з названых табой відаў фемінізму нават ня ведала. адкуль такая грунтоўная тэарэтычная база? я таксама хачу там павучыцца:)

Reply


juli_erde May 6 2014, 07:43:33 UTC
:)) База назапашаная эмпірычна - ў працэсе баёў з аматарамі вінаваціць ва ўсіх бедах чалавецтва феміністак, абсалютна без разумення сэнсу гэтага слова. Зрэшты я не адстойваю тут фемінізм, але прапагандую навуковы падыход да тэрміналогіі.

Reply


Leave a comment

Up