Бест оф зе бест! Ляпис «Грай»

Jan 14, 2011 15:48

image Click to view



Недзе ля ракі, дзе не мае броду
Шэрыя быкі танчуць карагоды
Ланцугі ў начы адліваюць з ладам
Воран там крычыць з воўкам родным братам.

Палыхае там вогнішча да неба
П’юць яны віно заядаюць хлебам
Песні ім пяюць старыя цыганкі
Б’юць капытам, б’юць, а ў небе маланкі!

Гэтыя быкі, маюць сваю праўду:
Ім не трэба сонца, цемры ім багата
Ім вясны не трэба, ім зімы б паболей
Каб ты хлопец спаў на пячы ў няволе

Грай! Шукай! У снах юнацтва тваі мары!
Грай! Гукай! Вясны зяленай цёплай чары!
Грай! Спявай! Дружна песні райскай волі!
Грай! Грай! Гані быкоў - вярнецца доля!

Напілісь быкі, скачуць па краіне
Топчуць рушнікі капытамі ў гліне
Скачуць па дварах, адчыняюць хаты,
Хто не пахаваўся - будзе вінаватым!

Гэтыя быкі, маюць сваю праўду:
Ім не трэба сонца, цемры ім багата
Ім вясны не трэба, ім зімы б паболей
Каб ты хлопец спаў на пячы ў няволе

Грай! Шукай! У снах юнацкіх тваі мары!
Грай! Гукай! Вясны зяленай цёплай чары!
Грай! Спявай! Дружна песні райскай волі!
Грай! Грай! Гані быкоў - вярнецца доля!

Previous post Next post
Up