Рэінкарнацыя фэстывалю андэграунднай культуры "НЕфармат"

Nov 24, 2010 16:13

Рэінкарнацыя фэстывалю андэграунднай культуры “НЕфармат”

прымеркаваная да 15-ай гадавіны мастацкага руху “БУМ-БАМ-ЛІТ” (1995 - 1999).

30 лістапада, 18.00
R-клюб (Сурганава, 26).
Уваход 7 тыс. рублёў (чэкбар - на гэтую сумму возьмеце што захочаце на бары)

У праграме:

- Прэзэнтацыя кнігі вершаў АДАМА ГЛОБУСА “Новае неба”.

- Прэзэнтацыя кнігі трансгрэсіўнай прозы ІЛЬЛІ СІНА “Тэатральныя дэманы”. Аўдыявывяржэньні PLANET N і экзыстэнцыйная кляўнада Тэатра псыхічнае неўраўнаважанасьці

- Паэты/музыкі: непадуладны аналізу сынтэз
Віктар Жыбуль, Джэці і Алесь Туровіч / КНЯЗЬ МЫШКІН
Вольга Гапеева / BUBEN
Зьміцер Вішнёў / SPIT IT OUT
Арцём Кавалеўскі / Kritchev vs.Ban
Ярыла Пшанічны / KARAOKE VOMIT
Серж Мінскевіч / Raw N^D

- Пэрформанс Юрася Барысевіча

- Музыка AORTHA, Art-project ?!, Алекс Кустаў

- І нешта яшчэ...

Дзейныя асобы:
БУМ-БАМ-ЛІТ. Першы авангардовы рух у беларускай літаратуры, які значна зьмяніў усеагульнае пра яе уяўленьне. У кансэрватыўны і прасякнуты канвэнцыямі белліт прыйшла кампанія шызанутых хлопцаў, ад выгляду якіх у нашых клясыкаў наэлектрызоўваліся іх бронзавыя вусы. Пантэон-нэкропаль стаў месцам вечарынак і танцаў. Але найцікавейшыя акцыі ББЛ, -- накшталт чытаньня вершаў жывёлам і заснаваньня беларускай калёніі ў Афрыцы - так і не былі рэалізаваныя.

АДАМ ГЛОБУС. Асоба, якую прадстаўляць няма патрэбы. Варта, аднак, згадаць, што яшчэ ў 80-ыя гады Глобус стаў культавым і, бадай, самым уплывовым аўтарам менскага андэрграўнду. На імпрэзе прагучаць знакамітыя вершы той пары ў выкананьні аўтара. Для кагосьці - настальжы, а для кагосьці - новае адкрыцьцё гэтай пэрсоны, шматмернай бы які тытанік Рэнэсансу.

ІЛЬЛЯ СІН і яго “Тэатральныя дэманы”. “Вандроўка на субмарыне па затопленым Менску спакваля пераўтвараецца ў экскурсію па нетрах падсьвядомасьці аўтара, знаёмства зь яе флёрай і фаўнай. Кніга населеная безьліччу эфемэрных і яўна прыдуманых істотаў, якія і далі ёй назву. Часам публіка нібы адчувае сябе за кулісамі аматарскага тэатру, дзе любая трагедыя пераўтвараецца ў фарс. Але ўсё ж напрыканцы гэтага трыпа вас можа наведаць нязмушаная надзея на сапраўднасьць...” ( з анатацыі да кнігі). Падчас пэрформансу аўтар абяцае “патрэсьці старымі косткамі”.

УВАГА! Інфармацыя пра фэст будзе ўдакладняцца. Сачыце!

vk.com/event21582827
Previous post
Up