Разумею, што цяпер час такі, калі галава занятая па сутнасіці несур'езнымі пытаннямі, але...
Вось цяпер вырашыла канчаткова і ўжо не абмяркоўваецца, што доўгім валасам быць. Быць і расці далей..
Так, па вяртанні з Грузіі мне вельмі хацелася пагаліцца налыса, потым хацелася на палову, а цяпер вось зразумела, што я ўвесь час хацела доўгія валаса, але час ад часу састрыгала. На то былі розныя падставы,часцей за ўся тыя самыя за каторых дзяўчынкі мяняюць прычоскі ці наогул уласны імідж.
І мне не так важна, што думаюць навокал наконт таго пасуюць мне доўгія валасы ці не. Самае галоўнаяе, што я з доўгімі валасамі адчуваю сябе камфортна. Гэта, на мой погляд, галоўнае, бо хваля заўседы ідзе знутры.
І яшчэ ведаеце, вельмі прыемна, што ў Менску за гэты год з'явілася многа месц, дзе можна браць смачную каву с сабой, для мня, як фаната кавы гэта вельмі і вельмі прыемна.