Казка пра трох братоў-агароднікаў і ваду для паліву.

Aug 12, 2014 17:23

Может спел про вас неумело я,
Очи чёрные, скатерть белая?!
В.Высоцкий "Старый Дом".


Жыў-быў адзін агароднік і было ў яго тры сыны. Усяляк жылі - мірыліся, сварыліся, але больш дружна - бо за сварку бацька і важжамі перацягнуць добра мог. Памер стары, і вырашылі сыны падзяліць між сабой бацькаву зямлю - бо то дзеці паб'юцца, то жанкі на адзінай кухні пасварацца. Ды й , чаго там хавць праўду, кожны лічыў сябе лепшым гаспадаром за астатніх. Вооось.

Ну дык значыцца падзялілі яны бацькаву зямлю і пачалі гаспадарыць кожны ў сваім гародзе. Усё б нічога, але для гародніны вада патрэбна. А тут яшчэ, тасца на тое, глабальнае пацяпленне. Вады ўсё больш і больш патрэбна, і не толькі братам, а і суседзям. Вооось.

А яшчэ як жылі з бацькам у адной гаспадарцы, то ўсе разам калодзеж выкапалі, там, дзе вады болей, і здабыць яе лягчэй было. Ну і так надарылася, што гэты калоджеж адыйшоў аднаму з братоў, назавем яго Іванам. Іван нічога так быў спачатку, не шкадаваў вады братам, сем скур не драў за яе. Але ж адчайны быў гэты Іван, ды і безтактоўны, як па праўдзе сказаць. Патрабаваў ,каб браты слухаліся яго, рабілі, што ён скажа. А то мог ноччу пьяны заваліцца да брата ў хату - давай весяліцца . Не-не, са свае гарэлкай, са свае закускай. Але ж братам заўтра з раніцы на гарод працаваць, бо семьі карміць трэ было, а Івану што - ён ваду на гародніну мог абмяняць і яшчэ грошы заставаліся - то чаму б і не піць-гуляць да раніцы. Альбо вось мог па пьяні ў морду даць. Ці жонку братаву да печкі прыціснуць і пачаць лапаць, брыдоты розныя казаць. Не-не, ён за братоў іншаму мог глотку перагрызці, але прабачэння за свае ўчынкі ніколі не прасіў, маўляў "Ты што, на мяне, на роднага брата пакрыўдзіўся? Але ж і здраднік жа ты, а не брат мне!"Воось.

Цярпелі браты - а куды ж дзявацца, бо Іван, як тая домаўпраў з фільма "Брильянтовая рука", пагражаў газ адключыць, то бок ваду, безумоўна. А потым адзін з братоў, назавем яго Мыкола, пачаў у сябе шукаць ваду. Знайшоў частку на кавалку зямлі, які яшчэ бацька яму аддаў, бо неяк крыху ў баку тая зямля ляжала. Цяжка было здабываць ваду там для паліву, але і трываць выхадкі Івана не было моцы. Тым больш што Іван пачаў драць за ваду з Міколы болей, чым з дальніх суседзяў. Воось.

І трэ было так здарыцца, што адзін чалавек з іншай вескі сказаў Міколу " У цябе на гародзе ёсць вада, аде здабыць яе цяжка, але я магу гэта з рабіць. Не за так, не танна, вельмі не танна, але магу" Падумаў-падумў Мікола, параіўся с жонкай і сынамі , падлічылі і атрымалася, што калі той чалавеча здабудзе тую ваду, то яе хопіць не толькі на свой гарод, але яшчэ і суседзі абяцалі лішку купіць, бо надта ж Іван ім усім абрыд сваімі пагрозамі перакрыць кранік. Ну вось і атрымоўвалася, што і сабе хопіць, і заплаціць таму чалавеку за скважыну, ну і на хлеб з ікоркай на свята наскрабецца. Воось.

Усе б добра, але Іван аж пенай пайшоў ад гэткага нахабства, як на яго погляд - мала таго што Мікола нахер яго паслаць можа, дык жа і іншыя могуць паслаць - а ягоны ж гарод даўно пустазеллем парос. І вырашыў Іван спачатку забраць у Міколы той кавалак гароду, дзе Мікола ўжо здабываў ваду - маўляў -мне бацька яго раней абяцаў. А пасля яшчэ падбухторыў аднаго бяспутнага сына Міколы, з якім любіў выпіць, што, маўляў, чаго ты бацьку слухаеш - твая гэта зямля, то і вада ў той зямлі твая. Пакуль ты не можаш яе, тую ваду, здабыць, але як аддзелішся ад бацькі, то дапамагу табе на бясклапотнае жыцце , пакуль знойдзеш як здабыць тую ваду, і зажыве-е-еш ты самастойным гаспадаром. Воось.

І пайшоў сын, падвучаны Іванам, біцца з бацькам і братамі. А Іван, каб Міколу ніхто не дапамог, пачаў, як тая ж дамаўпраў, развешваць па сваёй і суседніх весках плакаты "Позор пьянице и дебоширу Горбункову" .Ну ў вёсцы ж ведаеце - ўсё на віду, ну і запыталіся ў Івана, як той кэгэбіст , ці заўсёды Мікола быў "пьяницем и дебоширом". "Нет, раньше он умело прикидывался порядочным человеком" нахабна ілгаў Іван. Але ж, кажу, ў вёсцы ўсе пра ўсіх усё ведаюць - прымусілі Івана зняць тыя плакаты. Затое на сваім гародзе Іван усё імі пазаклейваў. І яшчэ на гародзе трэцяга брата. Сашок, ну, трэці брат, разумее, што Мікола ж нармальны хлопец, але ж што скажаш - ваду перакрые Іван, то й маўчыць. Вооось.

Вось такая сумная казка ў мяне атрымалася. А можа і не атрымалася. А можа атрымалася, ды не казка. Ня ведаю - я ж селянін , а не пісьменннік.

графаманства.

Previous post Next post
Up