Дапамога пацярпелым!

Jan 20, 2011 20:42

Распаўсюдзьце, калі ласка, яшчэ раз як найшырэй інфармацыю, адрасаваную для нашых сядзельцаў.

Па дапамогу да нас зьвярнулася каля 300 чалавек, а гэта значыць, што большая палова па нейкай прычыне да офіса на Машэрава,8 яшчэ не дайшла. Дарагія сядзельцы! Калі ласка, не саромцеся і зьвяртайцеся! Інфармацыя з вашых судовых пастановаў і запаўненьне анкетаў аб умовах утрыманьня ў турме патрэбная праваабаронцам. Што тычыцца кампэнсацыі аплаты "за суткі" ды інш. - таксама ня варта саромецца, бо так хацелі людзі, якія ахвяравалі. Калі камусьці з вас асабіста гэтыя грошы непатрэбныя, дык вы зможаце іх пераахвяраваць на якую-небудзь карысную справу (напрыклад, на дапамогу тым, хто сядзіць у КДБ ды іх сваякам).

Таксама запрашаем паглядзець Выставу салідарнасьці, якую валянтэры рыхтавалі для вас. Яна будзе працаваць да канца месяца.

Сябры, калі маеце магчымасьць, пастаўце абвестку таксама ў facebook, вконтакте ды іншыя сацыяльныя сеткі. Дзякуй!

******************************
Паважаны сябра!

Калі ты быў арыштаваны, да цябе ўжываліся рэпрэсіі ў зьвязку з падзеямі 19.12.2010, ты можаш зьвярнуцца па дапамогу ў наступных пытаньнях:

- Грашовая кампэнсацыя аплаты сутак (за ўтрыманьне ў турме), адрасная грашовая дапамога ў сувязі са звальненьнем, цяжкім становішчам, іншае:

Дапамога вязьням на Ўправе БНФ, г.Менск, пр.Машэрава (былая вул.Варвашэні) д.8, тэл. (017) 284 50 12, (029) 685 52 39, (029) 651 61 27, (029) 378 69 05, з 10:00 да 20:00 у працоўныя дні. Калі вы жывеце па-за Менскам і з паважных прычынаў можаце прыехаць толькі ў выходныя - тэлефануйце на мабільныя нумары.

Пры сабе трэба мець копію пастановы суда аб адміністрацыйным парушэньні, квітанцыю на аплату ўтрыманьня. Калі вы не атрымалі копіі пастановы - трэба ехаць у адпаведны суд, ісьці ў канцылярыю і там яе забраць.

- Юрыдычная дапамога, штрафы, дапамога ў сувязі з крымінальным перасьледам:
Праваабарончы цэнтар “Вясна” (017) 331 08 44, (029) 687 51 29.

- Дапамога пры адлічэньні студэнтаў, юрыдычная і мэдычная дапамога:
ГА “Рух за свабоду” і камітэт “Салідарнасьць”: (017) 280 88 63, (029) 917 96 26, (029) 875 15 42.

- Юрыдычная дапамога па працоўным праве (звальненьні з працы, ціск на працы):
Беларускі прафсаюз работнікаў РЭП: (017) 292 46 51, (029) 316 97 24.

Таксама глядзі інфармацыю на сайце http://www.help.roh-roh.net

Ганарымся Табой!

Previous post Next post
Up