(Untitled)

Jul 21, 2014 15:10

Зялёнай яшчаркай аўтобус мільгане
і шпарка знікне за бліжэйшым паваротам.
Ён так і ходзіць ад цябе і да мяне,
цішком яднаючы дзве нашы адзіноты.
І на выбоінах знаёмых нам шляхоў
бразгоча шыбамі яго зялёны корпус...
Навошта марыць пра паштовых галубоў,
калі ў нас ёсць такая яшчарка-аўтобус!

Leave a comment

Comments 2

moussorine July 21 2014, 12:58:00 UTC
Дзякуй за добры і кранальны верш!

Reply

arshanski July 21 2014, 13:00:26 UTC
Дзякуй вам за ваш "дзякуй" )))

Reply


Leave a comment

Up