Капліца-пахавальня Абламовічаў у Гарадзечна

Jul 09, 2012 23:36

Вёска знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад Наваградка ў бок Любчы. Вядома, што Гарадзечна належыла Пятру Абламовічу(нар. у 1790). Пётр скончыў Віленскі ўніверсітэт са ступенню кандыдата філасофскіх навук, займаў пасады земскага спраўніка, а таксама старшыні межавога суда ў Наваградку.
Пётр адзін з сыноў Дамініка Абламовіча (1756-1815), які быў віцэ-маршалкам Наваградскага павета.




Капліца-пахавальня пабудавана ў 1824 г. Вядома, што ў Пятра ў 1844 годзе нарадзіўся сын Станіслаў. Калі памёр Пётр невядома. Таму невядома, хто быў пахаваны ў капліцы з 1824 па дату смерці Пятра, ці можа нават ён сам і не быў там пахаваны. Можа ў Пятра было яшчэ адно дзіця (Станіслаў нарадзіўся калі Пятру было 54 гады, малаверагодна, што ў такім узросце гэта было першае з Разінай Гацісцкай (яго жонка) дзіця), якое і памерла ў 1824, і было пахавана ў капліцы.



Мэмарыяльная табліца. Літары прапісныя і дрэнна бачныя. Можа хто перакладзе з польскага?



Звесткі пра Абламовічаў узяты з артыкула Р. Крывальцэвіча "Старыя могілкі ў Наваградку: да гісторыі горада 19 ст." з кнігі "Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы"

Могілкі, Вандроўкі па Беларусі, Навагрудскі раён

Previous post Next post
Up