Бердаўка знаходзіцца недалёка ад Ліды. На першы погляд нічым не прыкметная вёска, але як толькі ў мясцовых спытаеш: "дзе ў вас тут стары сядзібны дом.. такі прыгожы будынак", то адразу атрымаеш адказ: "а вы мусіць пра наш клуб кажыце..". Так, зараз у былой сядзібе знаходзіцца клуб і бібліятэка.
Калі я ўбачыў вось гэту шыльду, то падумаў, што ўсе гэтыя будынкі засталіся, але гэта не так. Да нашага часу акрамя сядзібнага дома дайшлі яшчэ два будынкі.
Сядзібны дом хаваецца за дрэвамі.
Мы якраз трапілі на Купалле.
Са слоў бібліятэкаркі, дом 19 ст., да нашага часу дайшоў амаль у сваім першапачатковым выглядзе, толькі дзе зараз "белыя плямы", раней былі вокны. Пасля вайны, як быў тут клуб, так ён тут і зараз.
Каля ўваходу ў бібліятэку.
Па словах бібліятэкаркі, сядзіба будавалася як "дача" тагачаснага магілёўскага губернатара Аляксандра Дамбавецкага. Існавалі чуткі, што нібыта ён быў пазашлюбным сынам імператара Аляксандра II. Але, як бачна з гэтай шыльды, губернатар займаўся не толькі палітыкай. Пры Польшчы ўладарамі сядзібы былі Захватовічы.
Зойдзем унутр дома. Па словах бібліятэкаркі і работніцы клуба ў былым сядзібным доме не засталося нічога цікавага: ні старых комінаў, ні тагачасных узораў на сценах.
Тут святкуюць "провады" у войска?
Арыгінальная столь у памяшканні бібліятэкі.
Раней у маёнтку была вытворчасць цагліны, з якой, не ведаю як сам палац, а вось напрыклад гаспадарчы буданак быў пабудаваны. Літара "Б" - Бердаўка.
Два домікі якія дайшлі да нашага часу.
Калі вы думаеце, што тут пасыпалася сцяна і паказаўся будаўнічы матэрыял, то гэта не так. Гэта ўсё зроблена спецыяльна, для прыгажосці. Бачыце - дрэва і.. узгорак.
Дарэчы ў апошнім мусіць жывуць шпіёны "буржуазных белапалякаў", бачыце, на агародзе схаваная спадарожнікавая талерка..!