в. Адампаль (Навагрудскі р-н)

Aug 04, 2013 17:52

Не ведаю як раней, а ў 19 ст. і напэўна да 1939 г. тут быў фальварак, які належыў Храптовічам, якія жылі ў Шчорсах. Ад былога фальварка захаваўся будынак вінакурні і дом упраўляючага. Пабудовы сярэдзіны 19 ст.

Будынак вінакурні. Зараз тут клуб, але не сельскі, а спартыўна-дзіцячага лагера, які размяшчаецца на месцы былога фальварка. Каб патрапіць на тэрыторыю лагера, дзеці клікалі аднаго з выхавацеляў, які даў згоду на тое, каб мы ўвайшлі на тэрыторыю.







Перажытак мінулага.



Былы дом упраўляючага. Калісьці ўпраўляючым тут працаваў і жыў прадзед маёй бабулі па прозвішчу Радзюк.









А вось гэта, сапраўдны знаўца па тэме адампальскага фальварка. Нажаль не ведаю імя гэтага чалавека. У свой час ён скончыў гістарычны факультэт БДУ. Зараз працуе накшталт загадчыка гаспадаркі. Вельмі шкадаю, што яго расповед не запісаў на дыктафон. Распавядаў ён вельмі шмат, я толькі запомніў, што пасля 1939 бальшавікі зрабілі тут інтэрнат для сірот, а калі прыйшлі немцы, то ўсе паўцякалі, а дзеці засталіся, якія і жылі тут самі па сабе ўсю вайну. Можа калі пад'еду і паразмаўляю яшчэ з гэтым цікавым чалавекам.


Вандроўкі па Беларусі, Адампаль, Навагрудскі раён

Previous post Next post
Up