Сучасная вёска Стайкі (Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) насіла раней назву Зарас і вядома ў гісторыі з XVI ст. Турыстаў вёска зацікавіць у ХХІ стагоддзі палацам Лашкевічаў.
Першыя ўзгадкі вёскі звязаныя з прадстаўнікамі татарскага княжацкага роду Гусэйн Малікбашам. Пасля Стайкі становяцца ўласнасцю Валовічаў, Лопацей.
У 1787 годзе маёнтак з землямі набывае Тамаш Здань Пушкін (род якога пражываў на тэрыторыі Беларусі з 1514 года), да гэтай жа галіны роду адносіцца і вядомы паэт Расіі А.С. Пушкін! Адзін мой знаёмы калі даведаўся пра гэты факт крычаў “Няверу! Нічога святога няма! Ужо беларусы і Пушкіна сабе прыпісваюць!” :-) Прыпісваць не збіраюся, але факт застаецца фактам - продкі Пушкіна жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
У вытокаў рода стаў баярын Здань Пушкін, дваранін Мсціслаўскага ваяводства. Пушкіны пастаянна жылі ў Стайках. Хрышчэнне ўсіх дзяцей адбывалася ў Крошынскім касцёле, які да нашых дзён не захаваўся.
А ўладанні ў Скайках пераходзілі ў Пушкіных па радавому прынцыпу ад бацькі да сына, і так працягвалася нязменна да 1876 года. Апошнім уладаром Стаек з роду Пушкіных быў Тамаш Калікст Рафалавіч Пушкін, пасля яго палац значыцца як уладанне Лашкевічаў (таксама старажытнага беларускага рода, прашчур якога па прывілею Жыгімонта Аўгуста атрымаў зямлю ў Чычэрскім старастве).
Пры Пушкіных закладваецца парк вакол палаца, а Лашкевічы працягнулі гэтую працу. На месцы былога палаца Лашкевічы на пачатку ХХ стагоддзя пабудавалі новы палац, які ўвесь час ласказа называўся “замачак”. Ад старых уладанняў Пушкіных нам засталіся толькі некаторыя гаспадарчыя пабудовы.
Новыя ўладары акрамя сядзібнага дома (ён жа палац), пабудавалі сыраварню, ляднік, жылыя флігелі, цагельны завод і гаспадарчы двор, а таксама ўпарадкавалі стары парк і заклалі новы.
Палац быў пабудаваны прамавугольны двухпавярховы. Над уваходам у кладцы размешчана выява кілішка.
Першапачаткова тут яшчэ была прыбудавана і драўляная тэраса.
Зараз як бачым палац знаходзіцца вельмі ў занядбаным стане.
Пакуль трымаецца яшчэ вежа, але калі не будзе нешта зроблена і яна пачне руйнавацца.
Уладар Стаек, Іосіф Лашкевіч, у 1900 годзе звярнуўся ў мінскае губерскае праўленне з просьбай дазволіць яму будаўніцтва на сваіх землях вінакураннага завода (відаць кілішак над уваходам у палац, менавіта гэта і атаясамлівае ў арнаменце) і атрымаў станоўчы вынік.
З 1911 годзе маёнтак пераходзіць да Адольфа Іосіфавіча Лашкевіча, сябра Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі. З 1914 года належыць Наталле Грыцыанаўне. Вось і ўсе звесткі якія можна знайсці пра ўладароў палаца.
Пасля другой сусветнай вайны тут была размешчана школа. Пасля перасялення школы ў новы будынак паступова палац руйнуецца і прыходзіць у занядбаны стан. Яшчэ ў 1990-я гады можна было пахадзіць унутры палаца, зараз ён у аварыйным, вельмі аварыйным стане.
Ледзьве не апошнюю кропку ў лёсе Стайкаўскай сядзібы паставіла Брэсцкая архітэктурная камісія, якая не палічыла патрэбным уключаць яго у спіс архітэктурнай спадчыны і пакінула яго руйнавацца далей. На дадзены момант палац знаходзіцца на рахунку раённага аддзялення адукацыі. А таксама ўключаны ў спіс магчымых будынкаў для продажу. Але мясцовыя чыноўнікі кажуць, што ніякіх перспектыў для палаца не бачаць.
Ззаду палаца на дадзены момант размешчаны машынны двор, а ветлівыя жыхары запыталіся ў нас падчас вандроўкі, ці не хацім мы набыць гэты палац. :-)
А палац вядома шкада.