Што магу сказаць... думайце перад тым як нешта рабіць у жж... нават здуру выдаленыя пасты вастанавіць нельга. :-( Прыйшлося занава закідваць інфармацыю пра вёску Ілля.
--------------------
Прыгожая вёска Илля, Вілейскага раёна вядома ў гісторыі нашай краіны з 1457 года, калі належыла дворнаму маршалку Багдану Саковічу. Да 1582 года вёска перадаецца то па жаночай то па мужчынскай лініі.
З 1582 да 1692 належыць Глябовічам, якія вёску перадаюць і як спадчына і як пасаг. Так з пасагам Хрысціны Глябовіч вёску атрымаў вялікі гетман ВКЛ Казімір Ян Сапега. Менавіта ён з Крысцінай абмяняўся вёскай з князем К. Друцкім-Сакалінскім.
На працягу XVIII ст. вёска прадаецца, перадаецца ў спадчыну пакуль ў 1792 годзе яе не набывае вялікі падскарбны ВКЛ, кампазітар Міхал Клеафас Агінскі. Але праз 2 гады, здараецца паўстанне Касцюшкі, дзе Клеафас прымае вельмі актыўны ўдзел. Пасля падаўлення паўстання ўсе яго маёнткі разам з вёскай Ілля канфіскуюць ў расійскую скарбонку!
Вядома пасля гэтага расійская імператрыца Кацярына ІІ падаравала вёску ўжо праверанаму графу сваёй краіны - графу М.Салтыкову. Далей вёску набывае генерал-маёр Здзяхоўскі, потым мінскі губернскі маршалак Юрый Валадковіч і ў 1825 СтаніслаўРадзішэўскі. А затым здараецца паўстанне 1830-31 гадоў, дзе Радзішэўскі быў ваенным начальнікам Вілейскага павета і камандзірам палка. Іллёўскую сядзібу разрабавалі казакі, а ўладар ратуючыся ад іх эміграваў у Еўропу. Маёнтак зноўку канфіскаваны ў расійскую скарбонку. Праўда ўжо без сядзібы, бо казакі поўнасцю зруйнавалі будынак.
З гістарычных помнікаў да нашых дзён захаваліся толькі Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Іесуса, пабудаваны ў 1908 годзе ў нэараманскім стылі. Драўляную вежу над касцёлам надбудавалі ў канцы 1990-х гадоў.
Праз дарогу ад касцёла можна пабачыць будынак гатэля пабудаваны ў канцы ХІХ ст.
Які да апошняга часа выкарыстоўваўся як жылы будынак.
Царква Святога прарока Іллі, па некаторым дадзеным 1828 года, па іншым, што будынак перабудоўваўся на прыканцы ХІХ ст. Але новы воблік атрымаў у 2005 годзе, калі старую царкву абгрэйдзілі сайдынгам.
фота з www.globus.tut.by
У 1990-я гады ў вёсцы з’явіўся і пратэстанскі храм.
фота з www.globus.tut.by
Каля вёскі Ілля знаходзяцца старыя габрэйскія могілкі.
Што ж вы не знойдзеце ў вёсцы.
Вядома вы не знойдзеце старую сядзібу, якую зруйнавалі казакі.
Вы не знойдзеце Касцёл Маці Божай Ружанцовай (1772 года), яго спалілі падчас Другой сусветнай вайны.
Вы не знойдзеце 20-мятровую капліцу-помнік паўстанцам 1863 года, якія ўваходзілі ў атрад Козел-Паклеўскага разгромлены 16 мая 1863 года. На капліцы былі высечаны імёны 200 ўдзельнікаў атрада і надпіс “Не мы дык нашыя косці здабудуць вольнасць”. Помнік быў устаноўлены ў 1930 годзе, калі вёска была ў складзе Польшчы. І зруйнаваны ў 1950 годзе.
Але недалёка ад Іллі завахаўся іншы помнік атраду Козела-Паклеўскага. Тут адбыўся бой атрада з расійскім войскам. Тры гадзіны цягнулася бойка ў якой загінула 120 чалавек у тым ліку і Козел-Паклеўскі, 50 чалавек патанула ў рацэ Ілля і 25 патрапіла ў палон. Каля вёскі Уладыкі на месцы пахвання паўстанцам, у 1933 годзе была ўсталявана надмагільная пліта і крыж. У савецкія часы крыж спілавалі, але ён быў адноўлены ў 1990-я гады маладзечанскімі скаўтамі і вучнямі сцешыцкай школы. У 2012 годзе крыж быў заменены на новы сябрамі вілейскай суполкі Таварыства аховы помнікаў гісторыі і архітэктуры.
фота з www.globus.tut.by
фота з www.globus.tut.by
І мапа мясцінаў да вашай увагі.