У нашай краіне паромы хаця і з'яўляюцца непастаянным транспартным сродкам, але часам іх праца незамяняльна. Паромы для турыстаў, гэта экзотыка і магчымасць сэканоміць некалькі дзесяткаў кіламетраў шляху, а для мясцовых жыхароў, гэта хуткая сувязь з такімі блізкімі і адначасова далёкімі суседнімі вёскамі. З пераменным поспехам у Беларусі дзейнічае
(
Read more... )
Comments 4
Я катаўся на паромах чатыры разы: двойчы на Прыпяці пад Лунінцом і па адным разе на Дзвіне ў Дзісне і на Волзе ў расійскім Тутаеве
Reply
Reply
Што наконт Брэсцкай воласці, то на Прыпяці на Берасцейшчыне я ведаю толькі адзін паром - у Кораб'і пад Лунінцом. Яшчэ іх некалькі штук на Дняпро-Бужскім канале, але нешта мне падаецца, што дзевяць - гэта замнога. У Гомельскай вобласці ведаю, здаецца, тры штукі (Снядын, Петрыкаў і Парычы), але тут не спрачаюся, бо мо пра якія на Сожы і Дняпры і не ведаю
На Нёмане ў ваколіцах Ліды калісьці колькі іх было... Ледзь не каля кожнай вёскі! Але зараз аніводнага засталося (і мастоў праз раку не так ужо і многа)
Reply
Reply
Leave a comment