сёньня - выбары

May 28, 2010 09:15

сёньня пачынаюцца выбары да чэскага парляманту. выбары праходзяць па прапарцыйнай сістэме і цэлкам у ніх удзельнічае 27 палітычных партыяў і блёкаў. паспрабую троху акаментаваць тыя якія маюць хаця б нейкую шанцу (паводле апошніх апытаньняў) перакрочыць 5 адсоткавы бар'ер і трапіць у парламант.

правыя

Občanská demokratická strana (грамадзянская ( Read more... )

палітыка, чэхія

Leave a comment

Comments 10

g_rub May 28 2010, 07:40:01 UTC
Геніяльная фішка з агітацыяй у назове.

А чаму, пан Борман, Вы так не любіце анархізм, калі не сакрэт?

Reply

b0rmann May 28 2010, 07:44:51 UTC
анархісты мяне пару разоў падставілі. с таго часу перасталі быць вартымі даверу.

Reply

g_rub May 28 2010, 08:17:55 UTC
Дзяк, зразумела.
Але ж і сумна адначасова.

Reply

b0rmann May 28 2010, 08:20:28 UTC
у астатнім - шмат у чым я анархізм (ніколі але анархістаў!) падтрымліваю.
за выключэньнем адносінаў да прыватнае маёмасьці і іншае леварадыкальшчыны.

Reply


hurnievic May 28 2010, 08:12:00 UTC
я б за зялёных.

Reply

b0rmann May 28 2010, 08:16:51 UTC
дарэчы, менавіта за ніх пляную галасаваць.
хаця баюсь што гэта будзе выкінуты голас... як варыянт яшчэ былі піраты, але тыя яшчэ мяртвейшыя за зялёных.

Reply

hurnievic May 28 2010, 08:21:28 UTC
я раней таксама пераймаўся тым, што мой голас можа быць страчаны. а цяпер па барабану. галасую як сумленне падказвае. бо калі галасаваць "абы каб не тыя", то свае ніколі да ўлады не прыйдуць.

Reply

b0rmann May 28 2010, 08:25:14 UTC
раней я заўсёды галасаваў за ODS, і голас быццам не губляўся. але калі даходзіла па рэальнай працыу парляманту і ўладзе ставалася зразумела што я галасаваў за кагосьці іншага. вялікім партыям - пофіг які - левыя ці правыя - ня дам больш нефіга.

Reply


Leave a comment

Up