сабаку б ня выгнаў

Dec 17, 2012 08:15

горшага паляваньня я не памятаю. па дзьвух тыдняў сапраўднае арктычнае зімы прыйшла адліга і пайшоў дождж. але ад планаванага паляваньня на лісу нікуды не падзенешся - хочацца ўсё ж у рэвіру якога небудзь зайчыка мець, альбо хаця б курапатку... зьнізу вада, мокры сьнег, звьверху ліе, кусты й трава - таксама мокрыя - а праз ўсё пралезьці трэба. за 3 ( Read more... )

пяляваньне, фоткі

Leave a comment

Comments 9

araty December 17 2012, 07:39:38 UTC
Я заўжды казаў, што паляўнічыя - хворыя людзі:)

Reply

b0rmann December 17 2012, 07:41:23 UTC
здровыя, яшчэ які здаровыя. хворы такі дзень не перажыве.

Reply

araty December 17 2012, 08:23:27 UTC
Здаровы на галаву будзе сядзець ля печы і грэцца, а не лазіць па салоце. Сапраўдныя героі заўжды ідуць у абыход:)

Reply

b0rmann December 17 2012, 08:26:34 UTC
мы не шукаем лёгкія шляхі ;)

скажы яшчэ што здаровы на галаву б на лісу пастку паставіў, альбо ноччу з ночнай оптыкай з засады... ну, зразумела, каб мы былі такія здаровыя і хітрыя - так бы мы іх хутка пазбавіліся. але што далей? ля печы сядзець?

p.s. дарэчы. як да дзікоў ставішся?

Reply


(The comment has been removed)

b0rmann December 17 2012, 08:24:08 UTC
тая пайшла на тэсты наконт шалёнства. пры спробе адабраць яе ў сабакі пакусала аднога паляўнічага - жывая была, сцука.

Reply


don_chlorella December 17 2012, 08:39:14 UTC
Карбышаваннем займаецеся? ;)
Добра што я не паляўнічы: у нядзелю і чарку ракіі кульнуў - і ног не замачыў ;)

Reply

b0rmann December 17 2012, 08:45:26 UTC
гэта ўжо амаль маратказейшчына ;)
але, трэба прызнаць, што пару гадоў таму мяне б такі экстрэм с капытаў выбіў мінімальна на два тыдні, а тут - троху абагрэўся, выпіў - і нічаво. нават з носу не цяцэ. хутчэй за ўсё жыцьце мне выратавалі неапрэнавыя боты - ногі засталіся ў цяпле амаль да канца. а пакуль ногі цёплыя - чалавек жыве.

Reply


don_chlorella December 17 2012, 08:54:38 UTC
А дык! Жыцце на сьвежым паветры і сталая фізычная праца безумоўна пазітыўна уплываюць на абаронныя здольнасьці арганізму :)

Сухія ногі шмат галоў зьбераглі, ага.

Reply


Leave a comment

Up