Aug 20, 2007 23:24
Сёння мяне абудзіла тэлефанаванне. Яно было ранішнім і вельмі скурпулёзным. Здымаю трубку і чую:
“ Добрый день! Это Роман Игоревич?”- запытаў мужчынскі голас.
” Так” - адказваю я.
“ Вас беспокоят из райотдела КГБ. Не могли бы Вы явиться в наш отдел на беседу?“
Хай я толькі прачнуўся, але пільнасці не страціў . Адказваю:
“ Прабачце, а менавіта хто мяне турбуе? Прозвішча, імя, імя па бацьку і пасада?”
“ Маёр Давыдаў Зьміцер Андрэевіч.” - адказаў крыху здзіўлена мужчына.
“ А па якім пытанні Вы мяне вызываеце?”
“ У нас есть сведения, о том, что Вы обучаетесь заграницей и можете вывозить за территорию Беларуси ценную информацию государственной важности! “
Думаю, раней нам з Мікітам Сасімам дзеянні ад імя незарэгістраванай арганізацыі прыпісвалі, цяпер мне аднаму - шпіянаж. Непрыемна. Кажу:
“ У такім выпадку высылайце мне позву, бо ніякіх размоў у нас ня будзе !“
Дзядзька трапіў сур`ёзны і паведаміў:
“ Согласно ст. 11 ... представители органов государственной безопасности имеют право вызывать граждан, подозреваемых в совершении правонарушений без повестки для проведения оперативных мероприятий” ( ці штосьці такое )
Адказваю на гэты разумны сказ так:
“ Я на вялікі жаль не валодаю такімі ведамі ў галіне права і таму павінен пракунсультавацца з людзьмі, якія ў гэтым пытанні больш свядомыя. На гэта мне патрэбны некаторы час.“
“ Хорошо! - адказаў дзядзька. - Я позвоню вечером. Вам на мобильный или на домашний?” Вырашыў мяне здзівіць такім пытаннем маёр.
“ Няма розніцы! “ - адказаў я з абыякавасць і паклаў трубку.
За некалькі гадзінаў я пракансультаваўся ў лепшых праваабаронцаў свайго гораду і быў цалкам гатовы да вячэрняга тэлефанавання, бо ведаў, што ў артыкул 11 мне прачыталі не да канца, а скончваўся ён такімі словамі - пры асабістым жаданні грамадзян. Жадання асаблівага хадзіць па КДБ я не меў.
Самае цікавае, што ў вечары мне ніхто не патэлефанаваў !
ТРЭБА ВЕДАЦЬ СВАЕ ПРАВЫ І АДСТОЙВАЦЬ ІХ!!!