Беларуса - палітуцекача забілі і разрэзалі на кавалкі21 кастрычніка чэская паліцыя ў аэрапорце Прагі "Рузіне" арыштавала двух мужчынаў, якія падазраюцца ў забойстве беларуса Канстанціна Раманюка, паведамляе сайт ceskenoviny.cz.
Найхутчэй, што абодва арыштаваныя зьяўляюцца грамадзянамі Казахстану. Яны прыляцелі ў Прагу з Масквы. Арышт для іх быў поўнай нечаканасьцю, яны спрабавалі аказаць фізычны супраціў.
28 жніўня ў праскім раёне Мале Хухле супрацоўнікі сартыроўкі адкідаў знайшлі ампутаваную чалавечую руку. Пазьней паліцэйскі патруль у Госьціважскай плаціне знайшоў ступню ад правай нагі. На абодвух частках цела быў практычна аднолькавы разрэз.
Сьледзтва і генэтычная экспэртыза высьветлілі, што часткі цела належаць зьнікламу бязь вестак 24‑гадоваму беларусу Канстанціну Раманюку, які раней атрымаў у Чэхіі статус палітуцекача. У вышук Раманюк быў аб’яўлены яшчэ 27 жніўня, за дзень да знаходкі адной з частак цела.