ДЗЕНЬ VI. 02.08 Valmiera-Jaunklidzis-Vijciems-Valka-Valga
Зранку прыбылі да
Валміерскай інтэграванай бібліятэкі, дзе ва ўтульнай канферэнц-залі нас ужо чакалі мэр горада, кіраўніцтва бібліятэк і калегі з прэзентацыяй дзейнасці сваёй бібліятэчнай супольнасці. Канцэпцыя ВІБ грунтуецца на тэндэнцыі да аб’яднання грамадскіх і навуковых бібліятэк, якая існуе ў ЗША і Паўночнай Еўропе. Такі цудоўны прыклад паспяховага супрацоўніцтва паміж бібліятэкамі гарадской публічнай і ўніверсітэцкай!
Дзве юрыдычна і фінансава незалежныя бібліятэкі аб’ядноўваюць свае намаганні дзеля стварэння сучаснай інфраструктуры, рацыянальнага выкарыстання інфармацыйных і кадравых рэсурсаў, пашырэння паслуг, прафесійнай каардынацыі. Усе бібліятэчныя паслугі тут бясплатныя, у т.л. доступ да ўсіх калекцый і БД, бібліяграфічныя даведкі і кансультацыі, абанемент, кампутарная зала, удзел у мерапрыемствах, метадычная дапамога ды інш. Акрамя таго, бібліятэка з’яўляецца адным з 9 латвійскіх інфармацыйных цэнтраў Europe direct, прадастаўляючы разнастайную інфармацыю пра ЕС.
Самае галоўнае, што гэта была ідэя саміх бібліятэкараў, а не загад звыш. І гэтую прапанову падтрымала мясцовая адміністрацыя. Спачатку ВІБ дзейнічала, працягваючы размяшчацца ў розных памяшканнях. Але ўжо ў 2007 г. усе аддзелы з’ехаліся ў адзін будынак, адмыслова для яе ўзведзены. На сённяшні дзень ВІБ мае звыш 7500 карыстальнікаў, а фонд яе складае каля 120 тыс. дакументаў.
На прэзентацыі мы даведаліся аб поспехах праекта развіцця публічных бібліятэк
“Trešais tēva dēls”, распачатага латвійскім урадам сумесна з фондам Мелінды і Біла Гейтса. Гэта сталася магчымым дзякуючы фінансаванню галіны інфармацыйных тэхналогій і новых камунікацый, ажыццёўленаму Латвіяй. Распавялі нам і пра нацыянальную бібліятэчную інфармацыйную сістэму
“Lightnet”. А таксама пра ўдзел ВІБ ў працы
CombiLib - сеткі камбінаваных (інтэграваных) бібліятэк Паўночных і Балтыйскіх краін.
Пасля пазнавальнай прэзентацыі мы падзяліліся на групы і пайшлі аглядаць бібліятэку.
у дзіцячым аддзеле (фота Katrin Kropf)
закуток для праекту
readcyclingА яшчэ мы неспадзявана заўважылі, што займаем першыя старонкі галоўных латвійскіх газет :)
фота Andrey Leutin
Далейшы наш шлях пралягаў праз прыгожыя лясы, і надвор’е спрыяла падарожжу.
Так паціху даехалі да Яўнклідзіс, дзе ў 2010 г. адчыніў дзверы
грамадска-культурны цэнтр.
Пад адным дахам месцяцца бібліятэка (з даступным WiFi) і невялічкая краязнаўчая экспазіцыя, а таксама памяшканне не толькі для музычных і тэатральных мерапрыемстваў, але і для разнастайных сустрэч, святкаванняў і грамадскіх паседжанняў. Дарэчы, вольная прастора лёгка ўтвараецца з чытальнай залі, дзякуючы адсоўванню кнідных паліц па сістэме рэек. Акрамя таго, раз на тыдзень сюды завітваюць доктар і цырульнік. Цэнтр вельмі запатрабаваны жыхарамі, якіх тут жыве менш за 700 чалавек.
На ўваходзе размешчаны стэнд з фотагісторыяй узвядзення будынка. Арыгінал свірана (18ст.) знаходзіцца зараз ў этнаграфічным музеі пад адкрытым небам у Рызе.
Пасля ланчу з дэгустацыяй латвійскіх салямі рушылі далей на поўнач. Праз нейкі час даехалі да Війціемс, дзе наведалі ўнікальны культурна-гістарычны аб’ект -
Vijciema čiekurkalte, па сутнасці адзіная ў свеце "шышкасушылка" і склад насення хвойных дрэваў.
Для мяне працэс атрымання, апрацоўкі і захавання “елкафонду” быў зусім незнаёмым і таму неверагодна цікавым. Прадпрыемства было ўтворана ў 1895 г. пасля вялізных пажараў у паўночных раёнах Латвіі, якія выклікалі сур’ёзную неабходнасць аднаўляць лясы. Гэты аўтэнтычны нарыхтоўчы склад працуе дагэтуль, з’яўляючыся адначасова і музеем пад адкрытым небам.
Дзякуючы нашаму адставанню ад графіка ў гэты дзень нам выпала паўдзельнічаць яшчэ ў адной незвычайнай падзеі.
Літаратурная сустрэча групы Cyc4Lib з вядомым эстонскім паэтам Контра (сапр. імя Margus Konnula) адбылася на дарозе пасярод лесу. Там нас адшукала і
эстонскае тэлебачанне.
Апошні прыпынак у Латвіі - горад
Валка. Ля Дома культуры (між іншым, помнік архітэктуры 1927 г.) нашую грамаду сустракала афіцыйная дэлегацыя на чале з мэрам, а гасцінныя жыхары частавалі нас ягадамі-фруктамі ды віталі цёплымі словамі.
фота Corina Ciuraru
З латвійскай Валкі лёгка патрапіць у эстонскую
Валгу, варта толькі перахаць праз мост з рэшткамі былых мытных пабудоў.
ardievas,Latvia! tere, Estonia! (фота Sonia D. Kirkaldy Nielsen)
Увогуле, Валка-Валга - унікальнае месца на еўрапейскай мапе. Па сутнасці гэта адзін горад, падзелены мяжой толькі ў 1920 г., які знаходзіцца ў дзвюх дзяржавах. Адначасова з’яўляючыся паўночнай брамай Латвіі і паўднёвай брамай Эстоніі.
фота Andrey Leutin
Пасля наведвання першай па гэты бок “мяжы”
бібліятэкі (дарэчы, ЦБ у Валзе месціцца ў
доме 1902 г. пабудовы) мы кіруемся ў мясцовы
культурны цэнтр, каб атрымаць вялікае задавальненне ад канцэрта творчага цэнтра “Joy”.
Засяляліся ў свае апартаменты бліжэй да гадзіны ночы, пасля вячэры ў рэстарацыі і пошукаў дарогі да студэнцкага інтэрнату ў начным горадзе. Замест абяцаных 65ці мы праехалі 86км. Аднак дзень быў цікавы і насычаны, і я задаволена :)
відэасправаздача
Cycling for libraries 2012, Day 6 PS. прывітальнае слова ўдзельнікам велападарожжа
ад эстонскай бібліятэчнай супольнасціЭстонскую каманду бібліятэкараў-раварыстаў узначальвала нястомная Triinu Seppam, намесніца дырэктара Талінскай цэнтральнай бібліятэкі па бібліятэчным абслугоўванні