Cycling for libraries 2012, Day 7

Sep 04, 2012 14:30


ДЗЕНЬ VII. 03.08 Valga-Tsirguliina-Sangaste-Otepää

Зранку сёмага дня падарожжа я раптам усведамляю, што мы ўжо пераадолелі палову дыстанцыі. А гэта каля 330 км!


фота Andrey Leutin
Пасля агучвання беларускай версіі “safety demo” выпраўляемся ў дарогу. Нас чакае каля 60км амаль бесперапыннай веладарожкі, што пралягае праз лясы і пагоркі.

 

фота Andrey Leutin
Бібліятэкарка ў Цыргуліна нашую групу сустракала прывітальным словам і народнымі песнямі. Акампаніравала ёй, дарэчы, сястра :) А пасля была невялічкая экскурсія ў саму бібліятэку.

 

1.старадаўні эстонскі інструмент 2. у бібліятэцы (фота Andrey Leutin)
Едзем далей, нас чакае абед у Сангастэ на маляўнічай паляне пры дарозе.

 

1.фота Andrey Leutin 2. пікнік ля царквы XVIII ст. (фота Corina Ciuraru)
Падчас вялікага прыпынку некалькі жадаючых паспелі зазірнуць на сядзібу фон Бергаў з вялікім паркам, сажалкамі і палацам 1883 г. (у якім зараз месцяцца музей, гатэль і рэстарацыя)


Да Отэпяа даімчалі на дзіва хутка, апярэджваючы праграму на дзве гадзіны.


фота Andrey Leutin
Вось так нечакана нам выпала паўднёўка ў вельмі прыгожым месцы, цэнтры адпачынку Маргусе. Час бавілі цудоўна - валейбол, саўна, японская лазня, плёханне ў возеры, танцы, прагляд новых стужак Cyc4Lib, вечаровае барбекю. Сапраўдная рэлаксацыя! 

 

Ну і вядома былі размовы да позняй ночы на самыя разнастайныя тэмы за куфлем эстонскага піва :) 


фота Tanya Tupota

відэасправаздача Cycling for libraries 2012, Day 7

cyc4lib2012

Previous post Next post
Up