Cycling for libraries 2012, Day 8

Sep 04, 2012 15:00


ДЗЕНЬ VIII. 04.08 Otepää-Elva-Ülenurme-Tartu




фота Andrey Leutin
Праехаўшы з палову вызначанай дыстанцыі, мы апынуліся ў Эльве. Сустрэліся там з мэрам і зазірнулі ў гарадскую бібліятэку, якая аб'ядноўвае пад адным дахам дзіцячы, школьны і дарослы сектары, лекцыйную залу і прастору для выставаў.

 

фота Corina Ciuraru
 
 

Перад абедам паспелі крыху агледзець наваколле.

 

2.фота Sonia D. Kirkaldy Nielsen
На сваім далейшым шляху нам давялося пераадолець перашкоду ў выглядзе выезду на вялікую ажыўленую трасу, а пасля яшчэ і пераход праз чыгунку. 

 

фота Andrey Leutin

 

Затое каля гарадской бібліятэкі Юленурмэ нас ізноўку вітала афіцыйная дэлегацыя.

 


 

3,4 фота Andrey Leutin
Трэба адзначыць, абедзве наведаныя намі сёння бібліятэкі былі вельмі ўтульнымі і камфортнымі для працы.
За дзень накаталі 62 км і даволі рана прыехалі ў Тарту, дзе адразу ж засяліліся ў студэнцкі інтэрнат з вясёленькімі пакойчыкамі.

 

2.фота Andrey Leutin
А ўвечары зладзілі невялікі семінар, дзе кожны мог выказацца па любой хвалюючай бібліятэчнай тэме. Узгадвалі, да прыкладу, праблемы адкрытага доступу да навуковых публікацый і аховы аўтарскага права, неабходнасць утварэння кансорцыумаў для падпіскі на перыёдыку і БД, якасць прадукцыі універсітэцкіх выдавецтваў, недахопы палітыкі выдавецтваў і магчымасці бібліятэчнага маркетынгу. Асабіста мне цікава было даведацца аб такіх праектах і праграмах, як Readcycling, Open archieve, Public Lending Right, Deutschland-OnlineCreative Commons licenses і некаторых іншых. 


А пасля мы пайшлі гуляць па горадзе. І выпадкова патрапілі на канцэрт міжнароднага фэсту духавых аркестраў “Mürtsub pill”, што праходзіў на сцэне каля ратушы. Гэта быў нечаканы і вельмі прыемны дадатак да нашай культурнай праграмы :)

 

фота Andrey Leutin

відэасправаздача Cycling for libraries 2012, Day 8

cyc4lib2012

Previous post Next post
Up