Pergamonmuseum

Dec 05, 2012 01:47

аматарам культуры старадаўніх цывілізацый прысвячаецца

Пергамскі музей з'явіўся на Музейным востраве апошнім, быў узведзены ў 1912-1930 гг.
Пад адным дахам тут месцяцца Антычны збор (старажытнагрэцкае ды рымскае мастацтва), Музей культуры Бліжняга Усходу і Музей мастацтва іслама. Сярод прапанаваных тут для агляду шэдэўраў Старажытнага свету найбольш вядомымі з'яўляюцца брама Іштар з Вавілона, Пергамскі алтар і Мілецкая брама. Помнікі архітэктуры (арыгіналы!) прадстаўлены ў музеі не проста ў фрагментах альбо макетах, а ў сапраўдную велічыню. І гэта насамрэч ўражвае! Асэнсаванню ўбачанага значна дапамагаюць і падрабязныя гісторыка-культуралагічныя расповяды нашага экскурсавода Барбары Хофман.
Брама Іштар і працэсійная вуліца (Вавілон, 600 г. да н.э.)
На адну трэць арыгінал (мазаіка, надпісы, асобныя фрагменты сцяны), астатняе рэканструявана

  

Пергамскі алтар - прысвечанае Зеўсу і Афіне манументальнае збудаванне, ўзведзенае каля 180-160 г. да н.э. Яго рэльефныя фрызы распавядаюць гісторыю бітвы алімпійскіх багоў з гігантамі. Алтар быў раскапаны ў горадзе Пергам нямецкім інжынерам Карлам Гуманам у ХІХ ст. і з дазволу тагачасных турэцкіх уладаў прывезены ў Берлін. Дарэчы, ўсе гэтыя скульптуры некалі былі каляровыя. Можна сабе ўявіць, якое ўражанне рабіў гэты храм на жыхароў горада.


У гэтай залі мы завіслі на гадзіну, але лекцыя па грэцкай міфалогіі была такой цікавай, што час праляцеў незаўважна :)
На фота злева можна пабачыць Зеўса, а справа - ваяўнічую Афіну

  

Старажытны Рым. Мілецкая рынкавая брама (200 г. н.э.) і мазаіка з рымскага прыватнага дома

  

Бліжнеўсходні музей прадстаўляе экспанаты з Месапатаміі, Сірыі і Анатоліі. У ХІХ-пач.ХХ стст. нямецкія археолагі актыўна вялі раскопкі ў мястэчках Вавілон, Асур, Урук і Хабуба Кабіра. Адтуль і паходзіць большасць выстаўленых экспанатаў.

  

Не магла адвесці вачэй, такая прыгажосць!

  

берлінскі Музей мастацтва іслама з'яўляецца адным з найвялікшых збораў каштоўнасцей ісламскага свету (з размешчаных за межамі мусульманскіх краін, вядома)

  



З архітэктурных помнікаў тут можна пабачыць фрагменты фасаду каліфскага замка Мшата (740я гг., Іарданія)


На гэтым знаёмства са Старажытным светам і завяршылася...



berlin

Previous post Next post
Up