Prenzlauer Berg

Dec 07, 2012 01:20

шпацыр па ўсходнім Берліне з Маціасам Раў

некалі Прэнцлаўэр Берг быў тыпова працоўным кварталам - са шматкватэрнымі дамамі і нерэгулярнай забудовай, а таксама вялікай колькасцю броварняў і корчмаў. пазней яго засялілі мастакі, студэнты і маладыя сем'і

  

сімвалам раёна з'яўляецца старая ваданапорная вежа. Эксплуатавалася яна да 1952 г., цяпер гэта жылы дом. 


частка комплексу, які пры жаданні можна наведаць


Вядома, адзін з самых густанаселеных раёнаў Берліна мае патрэбу ў разнастайных пляцоўках для дзетак. Да прыкладу, у такой прыгодніцкай дзіцячай тэрыторыі, вольнай ад бацькоў, дзе можна рабіць што заўгодна :) 

  
  

А ў будынку былой агульнай школы месціцца культурна-адукацыйны цэнтр, які яднае народны ўніверсітэт, гарадскую бібліятэку і прысвечаны гісторыі раёна музей (уваход туды вольны)


дарэчы, рух, што прывёў да палітычных зменаў 1989 г., узнік менавіта на тутэйшых вуліцах. гэтай гістарычнай падзеі прысвечана адмысловая выстава ў музеі


шмат людзей творчых жыве ў Прэнцлаўэр Бергу, таму часам тут пасярод вуліцы можна пабачыць штосьці неспадзяванае. жоўтае піяніна, да прыкладу :)


час ад часу трапляюцца вось такія прывабныя альтанкі, якія насамрэч з'яўляюцца пісуарамі і карыстаюцца папулярнасцю сярод мужчынскага насельніцтва


Берлін знакаміты сваімі маркетамі з вялікім выбарам бія-прадуктаў


Аднак самае цікавае на раёне - гэта Kulturbrauerei, цэнтр культуры і прыкладных мастацтваў, які месціцца на тэрыторыі былой броварні, збудаванай у 1891 г. Пад адным дахам тут суіснуюць тэатр, галерэі, кіназала, майстэрні, блышыны кірмаш, невялічкія крамы і рэстаран.




berlin

Previous post Next post
Up