Cycling for libraries 2012, Day 11

Jul 01, 2013 15:00

ДЗЕНЬ ХІ. 07.08 Loksa-Jägala-Tallinn

Нарэшце, надыйшоў адзінаццаты, апошні дзень велападарожжа.
Зазірнуўшы перад стартам у мясцовыя школьную ды гарадскую бібліятэкі, мы кіруемся з Локсы ў Талін.






фота 1,2 Andrey Leutin; фота 3 Corina Ciuraru
Наперадзе нас чакае 80 км і жорсткі морд-вінд.



фота 1 Andrey Leutin
Па дарозе мы збочвалі толькі раз - зірнуць на найвялікшы эстонскі вадаспад Ягала, побач з якім і папалудневалі.



А яшчэ недалёка ад сталіцы нас чакаў небяспечны пераход праз аўтамагістраль. Але дзякуючы выдатнай арганізацыі працэсу абыйшлося без прыгодаў.



фота 2 Corina Ciuraru
Каля сталічнай тэлевежы мы развіталіся з бібліёбусам Талінскай цэнтральнай бібліятэкі з прыгожым імем Katarina Jee ды ейнымі кіроўцам і загадчыцай, якія суправаджалі нас усю дарогу ад самай Вільні.


фота Andrey Leutin
Далей пакацілі па веладарожцы ўздоўж мора.



фота 1 Andrey Leutin; фота 2 Antti Impivaara
Сустрэўшы свой паліцэйскі эскорт ля помніка затануламу ў 1893 г. караблю “Русалка”, паімчалі да плошчы Свабоды (Vabaduse väljak).


фота Andrey Leutin
Дэлегацыя прадстаўнікоў эстонскай бібліятэчнай супольнасці сустрэла нас як алімпійскіх чэмпіёнаў, з транспарантамі ды шампанскім.



фота 2 Andrey Leutin
І вось мы абдымаемся, фатаграфуемся, дзелімся ўражаннямі. Усе шчаслівыя, але на сэрцы самотна. І немагчыма паверыць, што наша галоўная прыгода лета 2012 года завяршылася...

Дзякуючы арганізатарам нам выпаў шанец крыху працягнуць сваё падарожжа, чым большасць групы і скарысталася. "Засяліліся" мы ў спартыўную залу Талінскага англійскага каледжа. Адсвяткавалі свой фініш шампанскім і дэгустацыяй сыру. Узнагародзілі нашых арганізатараў падзякамі, апладысментамі ды падарункамі.



фота Andrey Leutin
Усе былі радасна-ўзбуджаныя, хоць і стомленыя. Крыху перадыхнуўшы, выбраліся вялікім натоўпам у горад. І пасля яшчэ доўга шпацыравалі па старым начным Таліне ды захапляліся ягонымі краявідамі.


відэасправаздача http://www.kirjastokaista.fi/2012/08/09/cycling_for_libraries_2012_day_11_last_day/

cyc4lib2012

Previous post Next post
Up