не магу не падзяліцца.

May 29, 2015 10:54

"Согласитесь, такой языковой дискомфорт - это не совсем нормально, если человек выбрал для себя язык общения русский
Читать полностью: http://news.tut.by/society/449800.htmlНе згаджуся адразу па двух пунктах. Па-першае - моўны дыскамфорт - гэта нармальна. Калі мы чытаем дагавор з банкам - мы адчуваем моўны дыскамфорт. Калі мы слухаем лекцыю па вышэйшай матэматыцы (ці па хіміі, тут як каму) - мы адчуваем моўны дыскамфорт. Нават калі размаўляем з глухаватым дзядзькам. Моўны дыскамфорт - такі нармальны фон жыцця гараджаніна, ну напрыклад як гарадзкі шум. І тое і тое - пабочны прадукт камфорту ў іншых галінах жыцця.
А па-другое, чым гэта рускамоўныя такія далікатныя, што ім нельга адчуваць дыскамфорт? Таму што, калі чалавек выбраў беларускую мову, ён ведае, што ў камплекце будзе дыскамфорт. А рускую мову якраз і выбіраюць за тое, што гэта легка і камфортна. Як у тым анекдоце "Ціха, яны думаюць, што яны тут адны".

"
Previous post Next post
Up