канферэнцыя і этнаграфічны канцэрт фальклор беларускай глыбінкі

Mar 30, 2012 13:45

27 - 29 красавіка 2012 года Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў запрашае да ўдзелу ў VІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання».

У межах канферэнцыі адбудуцца:

27.04 10.00 - 16.00 Пленарнае, секцыйныя і заключнае пасяджэнні VІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання»; Секцыя 1. Нематэрыяльная культурная спадчына і яе ахова. Секцыя 2. Трансфармацыі відаў і жанраў аўтэнтычнага фальклору. Секцыя 3. Семантыка і міфапаэтыка традыцыйнай абраднасці. Секцыя 4. Традыцыйная культура ў кнізе і адукацыйнай прасторы. Секцыя 5. Пантэізм і монафізіцтва народнай культуры ў ліра-эпасе і драматургіі навейшага часу: да 130-годдзя Я.Купалы і Я.Коласа. Секцыя 6. Праблемы спеўнай этнафоніі. Секцыя 7. Праблемы арганалогіі.

27.04 19.00 - 20.30 IX этнаграфічны канцэрт «Фальклор беларускай глыбінкі»;У канцэрце возьмуць удзел аўтэнтычныя выканаўцы Падзвіння і Панямоння.

28.04 10.00 - 13.00 майстар-класы вядучых спецыялістаў у галіне ўсходнееўрапейскага фальклору;х даюць вядучыя спецыялісты ў галіне даследавання народных спеўных, інструментальных, харэаграфічных традыцый: Анціс Бяржыньс (пятраградскі гармонік Латгаліі), Алесь Жура (беларуская дуда), Дзмітрый Парамонаў (паўночнарускія гуслі), Бернард Гарай (славацкая гайда), Юрый Дубнавіцкі (старадаўнія музычныя інструменты Беларусі), Ірэна Страздзіене (літоўскі танец), Мікола Козенка (побытавы танец Цэнтральнай Беларусі).

28.04 19.00 - 21.00 канцэрт маладзёжных фальклорных гуртоў; У канцэрце прымуць удзел: «Ветах», «Ліцьвіны», «Калыханка», «Талака», «Раме», «Вяснянка», «Этнасуполка», «Грамніцы», «Гуды» (Мінск), «Saltarellо» (Пінск), Бернард Гарай (Славакія), Алесь Жура (Мазыр), Анціс Бяржыньс (Латвія), «Группа Дмитрия Парамонава» (Масква).

этнамузыказнаўства, майстар-клас, канцэрты, Падзьвіньне, БДУКіМ, folk, канферэнцыі, этнаграфія, імпрэзы, этнаграфічныя канцэрты, Панямоньне

Previous post Next post
Up